Здарэнні44

Банкір Кацарэнка ацэнены ў $150 млн

Паводле дадзеных Следчага камітэта, старшыня назіральнай рады ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслаў Кацарэнка за пяць з паловай гадоў правёў незаконных фінансавых аперацый на суму 416,9 млрд рублёў.

Расследаванне, заканчэнне якога перад Новым годам анансаваў Следчы камітэт, ахоплівае перыяд дзейнасці банкіра з 2006 года па верасень 2011. У следства ёсць дадзеныя, што незаконнай дзейнасцю Уладзіслаў Кацарэнка займаўся і ў больш раннія перыяды, але яны ў матэрыялы справы не ўвайшлі. Праўда, не выключана, што больш ранняя дзейнасць банкіра стане аб’ектам расследавання ў рамках новай крымінальнай справы. Але да гэтага не толькі вельмі далёка ісці, але і вельмі складана, улічваючы даўнасць падзей.

Прычыны і вынікі

Сам факт, што Кацарэнку не толькі арыштавалі, але і давялі справу да суда, кажа пра многае. Пра тое, што Кацарэнка займаецца абнаяўленнем і трымае самую вялікую ў краіне падпольную біржу па абмене валюты, дзе самыя нязначныя аперацыі пачыналіся з лічбы з трыма нулямі, ведалі практычна ўсе, калі браць у разлік буйны і сярэдні бізнэс і чыноўнікаў такога ж узроўню. Ведалі гэта ў фінансавай міліцыі, і ў МУС, і ў КДБ і ў пракуратуры. Але Кацарэнку чамусьці не чапалі, вельмі доўга не чапалі. Нават у пачатку 2000-х, калі ў краіне пачалася масавая чыстка банкаўскага сектара, Кацарэнка зноў застаўся ўбаку. Можа, збіралі аператыўны матэрыял, а можа…

Казалі нават, што ён вельмі шмат каму патрэбны, і менавіта таму яго не чапаюць.
Гаворка не столькі пра бізнэс, колькі пра чыноўнікаў досыць высокага рангу, якім патрэбныя падпольныя фінкампаніі, каб праводзіць праз іх і абнаяўніваць свае адкаты. Так гэта ці не, сказаць складана, але іншага тлумачэння феномену Кацарэнкі знайсці практычна немагчыма. І калі браць у разлік дадзеную версію, то справа банкіра азначае, што ўлады нарэшце наважыліся прыкрыць карупцыйную машыну ці… замяніць яе новай.

За пяць з паловай гадоў, якія ахопліваюць матэрыялы справы Кацарэнкі, праз яго кампаніі прайшлі тысячы фінансавых аперацый. Калі адсачыць карані кожнай з іх, можна даведацца шмат цікавага.

Але Следчы камітэт ужо заявіў, што паслугамі фінкампаній Кацарэнкі карысталіся выключна прыватныя фірмы, каб ухіляцца ад падаткаў.
Следчыя налічылі суму нявыплачаных падаткаў у памеры 7 мільярдаў рублёў, што складае больш за 800 тысяч даляраў.

Сутнасць «справы Кацарэнкі»

Сам Уладзіслаў Кацарэнка да гэтага часу не прызнае сваёй віны ні па адным з пунктаў абвінавачання і спадзяецца, што падчас судовых слуханняў яму ўдасца даказаць сваю невінаватасць.

Самі матэрыялы справы даволі шырокія і ў іх даволі складана разабрацца, улічваючы, што асноўную іх частку складаюць фінансавыя дакументы. Але ёсць некалькі сланоў, на якіх трымаецца ўсё абвінавачанне. Гэта тыя самыя фінкампаніі, праз якія праходзілі ўсе аперацыі.

Іх аснову складаюць зарэгістраваныя ў Расіі ТАА «TORGSIN», ТАА «PROMTECHSNAB», ТАА «BAZEL», ТАА «VECTOR», а таксама HENSDEAL TECHOLOGY LIMITED (зарэгістраванае ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі).

Следства ўпэўненае, што ўсе гэтыя кампаніі кантраляваў Кацарэнка, а таксама нейкія Закалодны, Мацвеенка і Быкаў, што праходзяць з ім па справе. Усім ім выстаўленае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства па ч.3 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўлялася арганізаванай групай), а таксама арт.243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў), у рознай інтэрпрэтацыі.

Гэта асноўнае абвінавачанне, якое і трэба адбіць Кацарэнку, але акрамя іх ёсць яшчэ крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам, махлярства і падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў. Нібыта Кацарэнка падрабіў выпіскі з пратаколаў назіральнай рады. Але гэта так, у нагрузку да асноўнага абвінавачання.

Працяг будзе

Па сваёй сутнасці ўвесь разгляд «справы Кацарэнкі» выльецца ў аналіз фінансавых дакументаў і шматлікіх паказанняў сведкаў, якія даказваюць, што руху тавару, які праходзіў па дакументах пералічаных вышэй фірмаў, насамрэч не было, а было толькі правядзенне і наступнае абнаяўліванне буйных сум грошай.

Куды яны потым паступалі — вось галоўная інтрыга разгляду. Бо гаворка ідзе пра фінансавы абарот у памеры больш за 150 млн даляраў.
Уладам у любым выпадку павінна быць цікава, чые гэта грошы і куды яны сышлі.

Але чым бы ні скончылася судовае разбіральніцтва, якое мае пачацца ўжо ў студзені-лютым, яно наўрад ці будзе апошнім.

Рэч у тым, што частка абвінавачаных, якія праходзяць па справе, цяпер у вышуку. Рана ці позна іх знойдуць і выдадуць беларускаму боку, калі, вядома, яны не звернуцца да стандартнага ходу і не папросяць палітычнага прытулку.
Грошы, каб надзейна асесці дзе-небудзь у Еўропе, у іх ёсць, а рэпутацыя беларускіх уладаў такая, што еўрапейцы павераць у што заўгодна. Балазе і сам Кацарэнка меў самае непасрэднае дачыненне да дзейнасці хоць і не зусім апазіцыйнай, але ўсё ж не праўладнай партыі — ЛДП. Нават старшыня партыі Сяргей Гайдукевіч, які заўсёды стаяў убаку ад барацьбы з уладамі, адразу пасля арышту Кацарэнкі заявіў, што справа мае відавочны палітычны аспект. Хоць аб’ектыўна палітыкай тут нават не пахне. Але якую б пазіцыю ні заняў у судзе Кацарэнка з партнёрамі, усё ў любым выпадку ўпрэцца ў тыя самыя 416,9 млрд рублёў, дакладней у іх уладальнікаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая34

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб6

Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»4

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»5

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам2

Дураў пра абмежаванне Тэлеграма: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі17

Калеснікава: Крым — украінскі, Пуцін пачаў вайну, кіраўніцтва Беларусі таксама вінаватае65

Лосік: Гэбіст назваў Азаронка неадэкватным13

Андрэй Павук расказаў, дзе працуе пасля звальнення з тралейбуснага парка6

Вялікабрытанія праз два тыдні пераходзіць на лічбавыя візы. Што зменіцца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая34

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць