Меркаванні1010

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…

Рашэнне Аляксандра Лукашэнкі не ляцець у Вашынгтон насамрэч тлумачыцца не закрытасцю еўрапейскай паветранай прасторы, піша Мікола Бугай.

Самалёт Аляксандра Лукашэнкі. Скрыншот з відэа

У Лукашэнкі «Боінг» 767‑300ER з радыусам палёту большым за 11 000 кіламетраў. Аналагічныя лайнеры лётаюць з Масквы на Кубу, у Гавану, адлегласць там 9600 км, разлічыў журналіст Ігар Кулей. Да Вашынгтона — нават трохі бліжэй. Зямля не плоская, а круглая. Таму маршрут з Беларусі ў ЗША праз Арктыку магчымы.

Таму рашэнне Аляксандра Лукашэнкі не ляцець — гэта не вынік санкцый, як элегантна патлумачыла Наталля Эйсмант, а проста рашэнне, якое ўсіх задавальняе. І амерыканцаў, бо запрасілі, але не прыляціць; і Маскву, бо не паляціць; і Еўропу, бо не паляціць; і Лукашэнку, бо запрасілі, а ён такі: «Спроба залічаная, але вы пакуль не заслужылі маёй прысутнасці».

Аднак такое рашэнне не назавеш саламонавым. На маю думку, у гэтым выпадку васал не можа сабе дазволіць быць там, дзе не будзе гаспадара. Некаторыя лічаць нядаўняе трызненне Службы замежнай разведкі Расіі папярэджаннем самому Лукашэнку. Расія лічыць Беларусь не проста часткай сваёй зоны ўплыву, а сваёй асаблівай тэрыторыяй, для асаблівых мэтаў, а самога Лукашэнку — чалавекам для асаблівых даручэнняў. Лукашэнку даводзіцца прымаць такія правілы гульні.

Каментары10

  • Nk
    11.02.2026
    Бугай, як многія нашы суседзі з Усходу, чамусьці заўсёды шукае нейкую канспіралогію.
    Можа быць усе банальна. Стан здароўя. Як мы бачым ен восенню рабіў візіты з Амана, які выкарыстоўвал як хаб для адпачынку і як "аэропорт падскоку" . І Рыжанкоў пра гэта дакладна казаў.
    У напрамку Амерыкі такога хабу няма, вакол адны ворагі. :)
    Ляцець на Захад, даганючы сонца, тяжэй. Дзед можа не вытрымаць.
    Таму нешта ў словах Эйсмант есць...
  • 11.02.2026
    Редкий Боинг долетит до середины Днепра ...
  • Мх
    11.02.2026
    Баіцца ехаць бо могуць падсяліць на ПМЖ да Мадуры? Наколькі я разумею, тэрыторыя "Рады Міру" не мае статусу міжнароднай тэрыторыі ААН (дзе могуць знаходзіцца нават дыпламаты краін, з якімі ЗША вядзе вайну (прэцэдэнтаў не было бо афіцыйна войны зараз ніхто не аб'яўляе). А ЗША - краіна дзе ў кожным двары (штаце, горадзе) свае законы. Ці Боінг без тэхагляда не пускаюць).

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць