Здарэнні22

81‑гадовы пенсіянер баяўся крадзяжоў і добра хаваў свае грошы, але лёгка аддаў іх махлярам

У Мінску 81‑гадовы мужчына стаў ахвярай шматступеньчатай махлярскай схемы. Усё пачалося з тэлефанавання на хатні тэлефон: «супрацоўнікі вадаканала» прапанавалі бясплатна паставіць новыя лічыльнікі. У выніку пенсіянер аддаў свае 24 тысячы долараў. І яшчэ сам настойваў, каб кур'ер забраў усё.

У мінскую міліцыю звярнуўся 81‑гадовы жыхар Маскоўскага раёна, якому патэлефанавалі ашуканцы. Мужчыну нібыта супрацоўнікі водаканала паабяцалі бясплатна паставіць новыя лічыльнікі, для чаго папрасілі назваць нумар пенсійнага пасведчання.

Як толькі мінчук прадыктаваў лічбы, з ім звязаўся несапраўдны супрацоўнік Следчага камітэта, напалохаў вобшукам і параіў неадкладна задэклараваць усе захаванні.

Пенсіянер не ведаў, што ў Беларусі не існуе такой паслугі, як дэклараванне грошай праз кур'ера. Таму ўпусціў у дом жанчыну, якую лічыў інкасатарам, і паказаў ёй, дзе хавае свае грошы.

Кур'ерка — 65‑гадовая мінчанка — сама стала ахвярай ашуканцаў і думала, што дапамагае пенсіянерам з інваліднасцю выратавацца ад крымінальнай адказнасці. Жанчына не здагадвалася, што ўдзельнічае ў схеме тэлефонных аферыстаў, хоць раней чула пра падобны падман.

«Гэты мужчына ўвесь час быў на сувязі па мабільным тэлефоне з жанчынай, і я ўвесь час чула жаночы голас, з якім ён кансультаваўся. Мужчына мне сказаў: «Вазьмі грошы за дываном». І там была прышытая кішэнька, і ў той кішэньцы былі грошы, — расказала кур'ерка ў міліцыі. — Я хацела ўжо сысці, а мне мужчына кажа: «Не, у мяне яшчэ ёсць грошы, бяры і тыя таксама».

Мужчына павёў яе ў іншы пакой, сказаў узяць грошы з гумовых ботаў, што стаялі за ложкам. 

Усе грошы — 24 тысячы долараў ЗША — жанчына пакінула пад кантэйнерам для смецця, адкуль іх забраў наступны пасярэднік.

Каментары2

  • Гумавыя боты
    11.02.2026
    Ну прадыктаваў ты ім № свайго пенсійнага пасведчання! Ніякай пагрозы гэта не нясе. Чаго ты, дзед, спужаўся?
  • Тэкля
    11.02.2026
    Колькасць замбаваных не змяньшаецца на радасць махлярам. Не выключайце тэлевізар!

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Сёння роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні». Уладзімір Зяленскі запісаў зварот у гадавіну пачатку вайны3

Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?3

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»28

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць