Культура3434

«Лас Бульбас» — мультсерыял пра Лукашэнку ў стылі «Футурамы»

У сеціве зьявіліся тры сэрыі новага мультыплікайнага сэрыялу «Лас Бульбас». Мультфільм робіцца прафэсійнымі мультыплікатарамі і агучваецца акторамі з розных краінаў. У ім лёгка пазнаецца беларуская рэчаіснасьць.

Сюжэт «Лас-Бульбаса» разгортваецца ў агародніннай краіне, якой шмат гадоў кіруе нязьменны лідэр Клубень. Малады чалавек Картош выпадкова трапляе ў сакрэтную кватэру кіраўніка і застае яго за пажыраньнем суайчыннікаў. Картош вырашае распавесьці ўсім пра гэты жах. У гэтым яму дапамагаюць мама і верныя сябры Павучок і Прафэсар, а супраць яго дзейнічае ўся дзяржаўная машына. Галоўны герой пройдзе праз мноства выпрабаваньняў, перш чым даб’ецца праўды.

У гэтым, на першы погляд, выдуманым фантастычным сюжэце закадаваная беларуская рэчаіснасьць — распавёў Радыё Свабода кіраўнік праекту Павал Марозаў.

​​Павал Марозаў: «Гэты мультсэрыял ствараецца для беларусаў, таму што ў беларусаў, на жаль, няма гэтак званай папулярнай анімацыі, як на Захадзе вядомыя сэрыялы Футурама, Сімпсаны. У Беларусі гэта жанр ніяк не прадстаўлены. Мы зрабілі спробу зрабіць нешта такое сьмешнае для шырокага кола гледачоў."

Франак Вячорка: «У першых сэрыях можна пабачыць шмат супадзеньняў з рэчаіснасьцю. А што і хто, акрамя галоўнакамандуючага, кіраўніка гэтае выдуманае краіны мае рэальныя прататыпы?»

Павал Марозаў: «Гэта дастаткова закрытая краіна. Пэрсанажы ў сэрыяле жывуць ізалявана ад усяго сусьвету. І там адбываюцца рэчы, якія, у незалежнасьці ад іх сур’ёзнасьці ці несур’ёзнасьці, успрымаюцца неяк унікальна. Шмат якія пэрсанажы маюць свае, калі не прамыя, то ўскосныя паралелі з рэчаіснасьцю. Галоўны герой — гэта тыповы студэнт Беларусі, тынэйджэр, які жыве, ня думае пра палітыку ці іншыя сур’ёзныя рэчы, пакуль сам выпадкова не сутыкуецца з гэтай рэчаіснасьцю. Яго маці — прафэсар. Усе яны маюць нейкіх сваіх альтэрэгаў у беларускім грамадзтве»

Франак Вячорка: «Калі не сакрэт, хто гэты сэрыял робіць? Хто прыдумляе сюжэты?»

Павал Марозаў: «Каманда інтэрнэйшэнал. Вядома, касьцяк каманды — беларусы, якія жывуць у Беларусі і за мяжой, у Эстоніі, ва Ўкраіне, але ёсьць і нашыя калегі — з Расеі, Украіны, якія нам дапамгаюць. Агулам — чалавек 15, якія нам дапамагаюць рабіць сэрыял».

Павал Марозаў — беларускі грамадзкі дзяяч, сябра Рады БНР, сустваральнік інтэрнэт-тэлебачаньня «АРУ ТВ». Заснавальнік супольнасьці «Трэці шлях» і адзін з аўтараў «МультКлюбу» — сатырычнай анімацыі пра Лукашэнку, за што быў перасьледаваны па артыкуле «Паклёп у дачыненьні да Прэзыдэнта Беларусі». Ад 2006 году знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі ў Эстоніі. Тры сэрыі мультыплікацыйнага сэрыялу ўжо можна паглядзець «Вконтакте» і на youtube, а таксама на сайце «Радыё Свабода».

Наступная сэрыя зьявіцца ў канцы студзеня.

Каментары34

Цяпер чытаюць

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай60

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА2

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла3

Кадастравае агенцтва паведаміла пра «гістарычную здзелку з нерухомасцю»4

Пачаўшы эканоміць святло, народ у адзіным парыве стаў на лыжы ФОТАФАКТ4

На МТЗ правялі эксперымент, замарозіўшы трактар «Беларус» ВІДЭА8

«Я толькі не разумею, для каго пабудавалі АЭС?» Даўно ніякая тэма не выклікала такіх эмоцый, як адключэнне святла на загад Лукашэнкі15

Беларуса, які ледзь не забіў дзіця ў аэрапорце «Шарамеццева», адправілі на прымусовае лячэнне3

У Мінску трошкі скарачаюць час працы платных парковак

Беларускія санаторыі ўраўнуюць цэны на адпачынак для беларусаў і расіян4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай60

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць