Здарэнні22

Пінск. Усе дзевяць удзельнікаў масавай бойкі застаюцца ў бальніцы — фоты з месца бойкі

Масавая бойка, у якой удзельнічала, паводле ўдакладненых звестак, каля 20 чалавек, адбылася ў Пінску ў калядную ноч у кальян-зале мясцовай кавярні «Шацёр».

Пакуль цяжка сказаць, што не падзялілі паміж сабой мужчыны абсалютна рознага ўзросту, што адпачывалі ў кавярні. Удзельнікам бойкі ад 24 да 40 гадоў. Усе яны пінчукі.

Па факце была заведзеная крымінальная справа па ч.3 арт.339 «Асабліва злоснае хуліганства». Пра гэта паведаміла 8 студзеня афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. Паводле дадзеных СК Беларусі, месца здарэння ўважліва абследавалі.

«У дадзены момант праводзяцца неабходныя следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы», — удакладніла інфармацыю Юлія Ганчарова.

Паводле сведчанняў відавочцаў, гасцей кавярні абслугоўваў адзін бармен, нікога іншага ў кальян-зале не было. Зрэшты, якраз гэты момант кажа пра многае. Тут сабраліся асаблівыя госці, і староннім уваход быў строга забаронены.

У Пінску ходзяць чуткі, што біліся за месца пад сонцам дзве крымінальныя групоўкі. Так гэта ці не — высветліцца ў ходзе расследавання справы.

У горадзе над Пінай хтосьці ўпарта распускае чуткі, што ў шпіталі памёр адзін пацярпелы. Аднак, паводле іншых дадзеных, у 15.00 усе пацярпелыя былі жывыя, але ў бальніцу быў дастаўлены яшчэ адзін удзельнік бойкі. Стан трох чалавек, якія знаходзяцца ў рэанімацыі, вельмі цяжкі. Ці выжывуць яны — вялікае пытанне.

Фактаў, якія пацвярджаюць, што ўсе хворыя знаходзяцца пад аховай міліцыі, не знойдзена.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце1

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць