Мова33

Марцін Паўлсэн з Нарвегіі: «Без беларускай мовы вашу краіну не зразумець»

Беларускую вучаць не толькі закаханыя ў беларускіх дзяўчат ці хлопцаў рамантыкі, але і сур’ёзныя навукоўцы кшталту 34-гадовага Марціна Паўлсэна.

Дзесяць гадоў таму будучы навуковы супрацоўнік Бергенскага ўніверсітэта ў Нарвегіі прыехаў у Беларусь і зразумеў, «што беларускую культуру і сітуацыю ў краіне нельга зразумець без беларускай мовы». З тых часоў ён шукае ў беларускай рысы роднай нарвежскай, а веды выкарыстоўвае ў межах праекта аб вывучэнні ўплыву лічбавых тэхналогій на развіццё ўсходнеславянскіх моваў.

Я прыехаў у Мінск, каб вывучаць расійскую мову. І доўга думаў, што валодання расійскай дастаткова, каб разумець Беларусь. Але з цягам часу зразумеў, што беларускую культуру і сітуацыю ў краіне нельга зразумець без беларускай мовы. Таму ў 2002 годзе вырашыў, што трэба вывучаць і беларускую.

У час навучання ў БДАТУ па абмене студэнтамі мне пашэнціла, бо я меў магчымасць адзін займацца з выкладчыцай, і мы змаглі выбраць аптымальную хуткасць заняткаў.

Самае складанае было ў адсутнасці (на той час, цяпер, здаецца, ужо ёсць) падручнікаў для замежнікаў, якія захацелі вывучаць беларускую. Бо замежнікам, відавочна, складана вучыцца па тых самых падручніках, па якіх вучацца беларусы. Таксама спачатку было складана знайсці беларусаў, якія хацелі размаўляць са мной па-беларуску. Але і гэтая праблема знайшла рашэнне.

Я бываю у Беларусі кожны год. Беларускамоўныя беларусы ахвотна размаўляюць са мной. Але іх няшмат, таму часта даводзіцца пераходзіць на расійскую.

Цяпер я чытаю па-беларуску амаль кожны дзень, час ад часу пішу, але размаўляю вельмі рэдка, толькі калі бываю ў Беларусі.

Беларуская мова мне падабаецца за тое, што засталася блізкай да гутарковай мовы і дыялектаў. У гэтым плане беларуская падобная да маёй роднай мовы, нарвежскай. Мне вельмі падабаецца слова «смак», бо яно ёсць і ў нарвежскай мове. І мае тое самае значэнне, што і ў беларускай.

Мае парады замежным студэнтам: слухайце беларускую музыку, напрыклад, N.R. M. Праз сучасную музыку прасцей дамагчыся добрага вымаўлення і даведацца пра тое, як беларусы цяпер размаўляюць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў5

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ25

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч8

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць