Здарэнні6060

У метро жорстка збілі інваліда, які папрасіў саступіць месца. Хуліганаў шукае міліцыя + фота, відэа

Мінская міліцыя шукае траіх невядомых — двух хлопцаў і дзяўчыну, якія збілі інваліда ў вагоне метро, ​​паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«Вяртаючыся ў суправаджэнні маці дадому 2 студзеня, 40-гадовы мінчанін (інвалід 1-й групы) зайшоў у вагон метро. Мужчына адразу звярнуўся да аднаго з маладых людзей з просьбай саступіць месца, бо яму цяжка стаяць з-за праблем з апорна-рухальным апаратам. Аднак у адказ хлопец толькі брудна вылаяўся. Аналагічная рэакцыя была і ад дзяўчыны, што сядзела побач».

Сутыкнуўшыся з такой рэакцыяй, інвалід збіраўся адысці ў бок, але маладыя людзі раптам накінуліся на яго з кулакамі.
«На працягу некалькіх хвілін нападнікі збівалі безабаронную ахвяру, нанёсшы множныя ўдары рукамі і нагамі па галаве, твары і целе інваліда.
Пасля гэтага яны кінулі пацярпелага на падлозе вагона і выйшлі на станцыі метро «Плошча Перамогі», — паведамілі ў міліцыі.

Зараз пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы. Лекары паставілі яму дыягназ «чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені». Таксама на целе і твары мужчыны — шматлікія гематомы, сінякі і раны.

Агрэсіўная кампанія трапіла ў аб’ектыў камер відэаназірання. Цяпер праводзіцца работа па ўстанаўленні асоб падазраваных.

ГУУС апублікавала гэтыя кадры на сваім сайце і заклікае ўсіх, хто што-небудзь ведае пра адлюстраваных на фатаграфіі і відэазапісе маладых людзях, патэлефанаваць у Партызанскі РУУС па тэлефонах: 8 (044) 715-97-95, 8 (029) 870-72-77, 230-34-34, 230-44-40, 8 (029) 356-02-50, 8 (029) 861-05-50.

Каментары60

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?33

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce2

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі5

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд9

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці5

Уручаныя прэміі «Залатой маліны»1

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць1

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум4

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?33

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць