Эканоміка11

Нацбанк не выключае павелічэння стаўкі рэфінансавання звыш запланаваных паказчыкаў

Дынаміка стаўкі рэфінансавання цягам 2013 года будзе залежаць ад макраэканамічнай сітуацыі, у першую чаргу — у знешнім гандлі і на валютным рынку. Пра гэта было заяўлена 24 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, паведамляе прэс-служба рэгулятара.

У прыватнасці, пры «замацаванні станоўчых тэндэнцый у эканоміцы» стаўка рэфінансавання да канца 2013 года можа знізіцца да 13–15% гадавых. Разам з тым «для забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці можа спатрэбіцца ўстанаўленне стаўкі рэфінансавання на больш высокім узроўні». (У 2012 годзе стаўка рэфінансавання неаднаразова зніжалася, і з 45% на пачатак года была зніжана да 30%.)

Грашова-крэдытная палітыка ў 2013 годзе «захавае стратэгічную скіраванасць на падтрыманне цэнавай стабільнасці ў эканоміцы». «Галоўная яе мэта — абмежаванне прыросту спажывецкіх цэн да 12%. На гэта, як зазначалася на пасяджэнні, павінны быць скіраваныя ўсе грашова-крэдытныя інструменты, што прымяняюцца Нацыянальным банкам, а рашэнні па іх выкарыстанні прымацца з улікам наяўных знешніх і ўнутраных макраэканамічных умоў», — паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Для арганізацыі эканамічнай бяспекі дзяржавы ў 2013 годзе міжнародныя рэзервовыя актывы запланавана нарасціць на 0,3–0,7 мільярда долараў ЗША.

Сур’ёзную ўвагу Нацыянальны банк мае намер таксама надаваць «пытанням нарошчвання рэсурснай базы банкаў, у тым ліку за кошт доўгатэрміновых рэсурсаў, забеспячэння даступнасці (па цане) рублёвых рэсурсаў, павышэння эфектыўнасці крэдытаў, што выдаюцца, павышэння ўстойлівасці асобных банкаў і банкаўскага сектара ў цэлым, развіцця безнаяўных разлікаў, павышэння фінансавай адукаванасці насельніцтва».

«Удзельнікі пасяджэння звярнулі ўвагу і на тое, што найбліжэйшымі гадамі перад эканомікай стаяць маштабныя задачы па мадэрнізацыі прадпрыемстваў, якія патрабуюць значных інвестыцыйных укладанняў. У сувязі з гэтым важным кірункам пашырэння рэсурснай базы застаецца прыцягненне замежнага капіталу ў інвестыцыйныя праекты. Вядучую ролю ў гэтым пытанні павінна адыграць банкаўская сістэма», — зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах13

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

У Лодзі невядомы напаў на беларуску, якая ўваходзіла ў пад’езд дома3

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць