Свет33

Кітайская авіякампанія запусціць самы доўгі рэйс у свеце — 29 гадзін

Кітайская авіякампанія China Eastern Airlines пачала прадаваць білеты на свой новы маршрут, які злучае Шанхай і Буэнас-Айрэс. Авіякампанія называе яго «самым працяглым прамым рэйсам у свеце», піша CNN.

Фота: Joan Valls/Urbanandsport/NurPhoto via Getty Images

Рэйс з міжнароднага аэрапорта Пудун (PVG) у Шанхаі да міжнароднага аэрапорта імя міністра Пістарыні (EZE) у сталіцы Аргенціны зойме каля 25,5 гадзіны, а зваротны — 29 гадзін.

Праўда, абодва маршруты ўключаюць дзвюхгадзінны прыпынак у новазеландскім Оклендзе, падчас якой пасажыры могуць выйсці з борта самалёта для адпачынку. То-бок рэйс хоць і прамы, але ўсё ж не бясспынны.

Раней розныя перавозчыкі спрабавалі прэтэндаваць на званне «самага працяглага» рэйса ў межах сваіх маркетынгавых кампаній, але большасць экспертаў сыходзяцца ў думцы, што тут лідзіруе Singapore Airlines. Бясспынны рэйс авіякампаніі паміж сінгапурскім Чангі і аэрапортам імя Джона Кенэдзі ў Нью-Ёрку пераадольвае адлегласць 15 349 кіламетраў больш чым за 18 гадзін.

Але China Eastern Airlines заявіла, што яе рэйс стане яшчэ і «першым у свеце камерцыйным маршрутам, які злучае гарады-антыподы» — то-бок гарады, размешчаныя на супрацьлеглых канцах Зямлі. Палёты будуць выконваць на шырокафюзеляжным Boeing 777−300ER двойчы на тыдзень, пачынаючы з 4 снежня.

Дарэчы, самы хуткі пералёт з Шанхая ў Буэнас-Айрэс дагэтуль прапаноўвалі Air France і Lufthansa. Ён доўжыцца амаль 31 гадзіну з перасадкай у Парыжы або Амстэрдаме.

Каментары3

  • %
    18.09.2025
    20000 км (+)
  • Woodoo Cult
    18.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ё
    18.09.2025
    Можа праз Антарктыду было б бліжэй?…

Цяпер чытаюць

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады2

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве34

Аўтобус перакуліўся ў Пухавіцкім раёне, чацвёра пасажыраў у бальніцы

Бартосік: «Як ты можаш параўноўваць нудны і банальны порнхаб з класічнай беларускай літаратурай!»3

Намесніка дырэктара буйнога прадпрыемства з Дзятлаўшчыны пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады2

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць