Здарэнні11

Бацька страляў з пнеўматычнага пісталета ў дачку

Мужчына ў стане алкагольнага ап’янення зрабіў не менш як чатыры стрэлы з пнеўматычнага пісталета па сцёгнах 13‑гадовай дачкі.

У Гомелі распачата крымінальная справа супраць 42‑гадовага мужчыны, якога вінавацяць у наўмысным прычыненні цялеснага пашкоджання сваёй 13‑гадовай дачцэ. Паводле звестак пракуратуры Акцябрскага раёна, мужчына ў стане алкагольнага ап’янення зрабіў не менш як чатыры стрэлы з пнеўматычнага пісталета па яе сцёгнах.

Судова-медыцынская экспертыза пацвердзіла наяўнасць ран, што кваліфікуюцца як лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Падазраваны раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за правапарушэнні ў стане ап’янення.

У гэтым выпадку дачка адмовілася ад напісання заявы, бо бацька з’яўляецца яе адзіным законным прадстаўніком — маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў.

Нягледзячы на адсутнасць заявы ад непаўналетняй, пракурор палічыў неабходным распачаць справу, бо дзеянні мужчыны з’яўляюцца пагрозай жыццю і здароўю дзіцяці, якое не можа самастойна абараніць свае правы.

Дзяўчынку па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх адабралі ў бацькі і часова размясцілі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Каментары1

  • Filipp
    18.09.2025
    Шкада дзяўчынку

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць