Астаповіч: Грамадзяне, пішыце, пішыце і пішыце! Заўвагі па праекце рэканструкцыі цэнтра Мінска
На грамадскае абмеркаванне вынесены праект «Унясенне зменаў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра Мінска». Вынесены без лішняга шуму.
Назва праекта гучыць маштабна. Адразу згадваецца Дрэздэн і яго гістарычны цэнтр, які спазнаў той самы лёс, што і цэнтр Мінска, — недасведчаны чалавек і не здагадаецца, што ўсё гэта было пабудавана нанава пасля вайны. Здаецца, калі б у Мінску адбудавалі ўсё тое, што было разбурана саветамі і немцамі, усе толькі парадаваліся б. А ёсць яшчэ пытанне перагружанасці цэнтра аўтатранспартам.
Ці прапануе мінскі праект прарыў у аднаўленні гістарычнай забудовы ці кардынальныя змены ў галіне інфраструктуры? «Наша Ніва» пагутарыла з галоўным крытыкам праекта — старшынёй прэзідыума Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам.
«НН»: Праект завецца «Унясенне змяненняў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання гістарычнага цэнтра г. Мінска». Колькі ў ім насамрэч рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання?
Антон Астаповіч: Праект дэталёвай планіроўкі (ПДП), які вынесены на грамадскае абмеркаванне, — карэктаванне дзейнага ПДП, прынятага 30 сакавіка 2006 года рашэннем Мінгарвыканкама № 617. Калі казаць шчыра, то вышэйзгаданы першы ПДП — гэта досыць недасканалы дакумент, які проста вызначаў у гістарычным цэнтры Мінска перспектыўныя інвестыцыйныя пляцоўкі і на гэтых інвестыцыйных пляцоўках замацоўваў пэўныя рэгламенты.
«НН»: Можна сказаць, гэта праект не дзеля аднаўлення гістарычнага цэнтра, а для інвестараў?
АА: Так, першы варыянт ПДП — гэта неканцэптуальны падыход да рэгенерацыі гістарычнай пляцоўкі ў цэнтры горада. Згодна з метадалогіяй спачатку вызначаецца мэта, з мэты выводзяцца задачы, аб’ект рэгенерацыі, шляхі рэгенерацыі… Адным словам, нават у элементарнай метадалогіі, нават у першым дэтальным плане нічога добрага няма. Нават тэхзаданне на праектаванне сфармуляванае так, што чытаеш і думаеш: «Якое заданне, такі і праект».
У дзейным ПДП вялікія хібы, і скарэктаваны ПДП, па вялікім рахунку, нічога не карэктуе і не вырашае. Ён
«НН»: Нават у тлумачальнай запісцы канстатуюцца шматлікія парушэнні ва ўжо пабудаваных аб’ектах, пры будаўніцтве, а таксама пры праектаванні.
АА: Так, яны канстатуюць, але не прапануюць альтэрнатыўных спосабаў і
Пра дэтальны план можна гаварыць шмат, але ж ён не вырашае, метадалагічных праблем, не адпавядае заканадаўству, міжнародным дакументам — Венецыянскай хартыі, Вашынгтонскай горадабудаўнічай хартыі, Рыжскай хартыі… Ён не вырашае і транспартнай праблемы — застаецца транспартны крыж Няміга — Багдановіча і Леніна — Пераможцаў, які дэфрагментуе гістарычны цэнтр і не вырашае праблемы вываду транспарту з яго.
«НН»: На плане шмат новых паркінгаў. Ці добра гэта для гістарычнага цэнтра?
АА: Адзіны пазітыўны момант быў узяты з праекта Уладзіміра Папругі па рэканструкцыі, рэстаўрацыі і рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска — цудоўны горадабудаўнічы праект, які Папруга перадаў нашай арганізацыі з умовай прасоўвання яго сярод гарадскіх уладаў. Гэта сістэма паркінгаў у межах гістарычнага цэнтра. Але гэта спрацуе, калі гістарычны цэнтр будзе ў межах транспартнага кальца, а транспарт у гістарычны цэнтр не пусцяць. Так робяць у еўрапейскіх гарадах, так прапанаваў зрабіць і Папруга. Але прапанову не ўлічылі, узялі з праекта толькі паркінгі.
«НН»: Як дзейнічаць у такой сітуацыі?
Многія кажуць «на жаль», але я скажу «дзякуй Богу»: у нас бюракратычная дзяржава, любая паперка рэгіструецца, і на яе павінныя адказаць.АА: Дзейнічаць трэба згодна з заканадаўствам: дасылаць пісьмовыя прапановы на адрас адміністрацыі Цэнтральнага раёна да 31 студзеня 2013 года ці апускаць такія прапановы ў скрынку грамадскага абмеркавання. Іншага механізму няма: улічваюцца толькі пісьмовыя прапановы і толькі калі яны абгрунтаваныя нарматыўнымі прававымі дакументамі. Але калі ласка, пішыце, пішыце, пішыце!
«НН»: А што можна сказаць пра сусветны досвед такіх праектаў?
АА: Ёсць пазітыўныя прыклады, ёсць і негатыўныя. Калі ўзяць Германію, там з руін аднавілі 90 гістарычных цэнтраў гарадоў. Адрадзілі шмат гістарычнай забудовы ў Польшчы. У Еўропе гэты досвед дастаткова пазітыўны. Хаця ў пэўных краінах, тых жа Злучаных Штатах, ёсць і негатыўныя прыклады. Мой сябар з Вашынгтона, які жыве ў гістарычным квартале, расказаў пра планы знесці гэты квартал, з якімі цяжка змагацца — зямля прыватная. І камунікацыі з мясцовымі чыноўнікамі там значна менш, чым у нас.
Але на жаль, у нас праз адсутнасць выбарнай гарадской рады грамадскія слуханні — адзіны спосаб данесці грамадскую думку да чыноўнікаў.
«НН»: Якую рэальную сілу маюць архітэктары? Як яны ўплываюць на прыняцце рашэнняў?
АА: Ролю архітэктараў, якія працуюць над гістарычным цэнтрам, я ацэньваю толькі як адмоўную. Гэта людзі, якія не «сябруюць» з такім паняццем як прафесійная этыка. Гэта людзі, якія дзеля атрымання заказаў гатовыя выконваць любыя патрабаванні заказчыкаў, нават калі яны пярэчаць нарматывам і заканадаўству, а потым горача адстойваюць сваё «дзецішча» падчас разгляду ў Міністэрстве культуры і на
Да таго ж, хай нашыя архітэктары на мяне не крыўдуюць, але яны проста неадукаваныя. Ім бракуе ведання гісторыі архітэктуры Беларусі і Рэчы Паспалітай, гісторыі горадабудаўніцтва. Ва ўніверсітэце на гэта адводзяцца мізэрныя гадзіны, у якія трэба «ўціснуць» сусветную гісторыю архітэктуры.
«HH»: Але ж гэты праект распрацоўваўся не ўчорашнімі выпускнікамі…
АА: Стажу так: галоўны архітэктар праекта Акенцьеў -добры і вопытны
«НН»: Якія змены, на Вашу думку, павінныя адбыцца ў праекце?
АА: Мы ўжо агучвалі гэта.
Нешчаслівыя дамы на Раманаўскай Слабадзе
Вельмі добра агульны стан праекта рэканструкцыі гістарычнай часткі Мінска ілюструе сітуацыя з дамамі 18, 20, 22 і 24 па вуліцы Раманаўская Слабада (адразу за кінатэатрам «Беларусь») — на планах перспектыўнага выкарыстання плошчы цэнтра іх болей не існуе. Але згодна з планам, чатыры жылыя дамы ў цэнтры вызваляць месца не для аднаўлення гістарычнай забудовы, а для
Цікава, што жыхары гэтых дамоў не ведалі ні пра экспертызу, якая ацаніла іх жытло, ні пра яе вынікі, ні пра планы новага будаўніцтва.
«Даведаліся пра планы архітэктараў выпадкова — нехта расклеіў заклік прыходзіць на грамадскае абмеркаванне праекта 16 студзеня, — кажа жыхарка дома № 24. — Як гэтае жыллё можна прызнаць кватэрамі невысокіх спажывецкіх якасцяў? Гэта ж „сталінка“ са столлю за тры метры і прыбіральнямі, у якіх можна ляжаць! Пры гэтым у нашым доме быў капітальны рамонт, замянілі камунікацыі, уцяплілі фасад, паставілі новыя вокны. Няхай бы яшчэ адрамантавалі астатнія будынкі, падправілі фасад. Тут прагнасць фраера згубіла. Гэта ж нехта хоча пабудаваць на месцы нашых дамоў элітнае жытло, агароджанае плотам. А тут у нас, паглядзіце, і футбольная пляцоўка, і валейбольная, і дзіцячыя пляцоўкі — такіх цяпер не робяць. Да таго ж гэта старая забудова, дамы канца
Антон Астаповіч называе сітуацыю з дамамі па Раманаўскай Слабадзе анекдатычнай.
«Паўсюль прапісаны дэмантаж гэтых будынкаў як дысануючай забудовы. Гэта ці то здзек, ці то адсутнасць элементарных мазгавых клетак у распрацоўшчыкаў: яны прыгаворваюць дамы 1940 —
«І ўвогуле, што такое дысануючы аб’ект у гістарычным цэнтры? Гэта аб’ект, які перашкаджае гістарычнаму цэнтру аднавіць сваю планіровачную структуру. Я здзіўляюся, чаму тады дысануючай архітэктурай не прызнаны гандлёвы дом „На Нямізе“, „дом Мусінскага“, паркінг на Нямізе, забудова ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Гарадскі Вал у выкананні кампаніі „Фарт“, уся забудова сучаснага праспекта Пераможцаў?»
Дырэктар КУП «Мінская спадчына» Павал Шукінец падчас грамадскага абмеркавання запэўніў, што дамоў зносіць не будуць, але пакуль у праекце ўсе камунікацыі разлічаныя не для жылых дамоў, а для новага шматфункцыянальнага цэнтра.
Варта нагадаць, што грамадскае абмеркаванне праекта было прадоўжанае да 31 студзеня 2013 года, наступныя грамадскія слуханні адбудуцца сёння, 29 студзеня, у актавай зале Адміністрацыі Цэнтральнага раёна (Мельнікайтэ, 6) а 17:30.
Свае пісьмовыя прапановы вы можаце дасылаць па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 6 ці кінуць у спецыяльную скрыню на трэцім паверсе будынка Адміністрацыі.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары