Эканоміка22

Мясніковіч: Урад бярэ пад асаблівы кантроль расходаванне сродкаў на мадэрнізацыю прадпрыемстваў

Эфектыўнасць расходавання сродкаў на праекты мадэрнізацыі прадпрыемстваў будзе на асаблівым кантролі ўрада, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, заслухоўваючы справаздачы некаторых міністэрстваў, у тым ліку Мінэканомікі, аб гатоўнасці да выканання задач 2013 года, паведамляе прэс-служба ўрада.

Як паведаміў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, органы дзяржкіравання сёлета павінны сканцэнтраваць сваю дзейнасць на некалькіх асноўных кірунках: мадэрнізацыі дзейных прадпрыемстваў, здольных забяспечыць устаноўлены ўзровень прадукцыйнасці працы; стварэнні новых прадпрыемстваў, а таксама інавацыйных праектах. Паводле яго слоў, мадэрнізацыя будзе праводзіцца на аснове канкрэтных праектаў і іх эфектыўнасці.

Мясніковіч даручыў Снапкову дакладна вызначыць крыніцы фінансавання гэтых праектаў: уласныя сродкі прадпрыемстваў, бюджэтныя сродкі, крэдытныя рэсурсы.

Таксама міністр паведаміў, што плануюцца меры па далейшым фарміраванні камфортнага бізнес-асяроддзя ў частцы развіцця недзяржаўнага сектара эканомікі, а таксама паляпшэнні інвестыцыйнага клімату.

У якасці двух асноўных рэзерваў для росту ВУП краіны міністр назваў экспарт і інавацыі.

Галоўныя паказчыкі для прадпрыемстваў — гэта прыбытак і заработная плата, для аблвыканкамаў — валавы рэгіянальны прадукт і заработная плата, для рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання — рост прамвытворчасці і рэнтабельнасць продажу.

Для развіцця прадпрыемстваў — традыцыйных і новых — усе інстытуцыянальныя ўмовы створаны, аднак адчуваецца недахоп рэальных праектаў, канстатаваў міністр. Мінэканомікі сумесна з аблвыканкамамі правядзе дапрацоўку праектаў развіцця новых прадпрыемстваў па раёнах, а таксама канкрэтызуе пералік інавацыйных праектаў для фінансавання іх за кошт інавацыйных фондаў абласцей.

Развіццё атрымаюць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі.

Для гэтага міністэрства сумесна з экспертамі Міжнароднай фінансавай карпарацыі распрацуе меры і дарожную карту па інтэнсіўным развіцці гэтага сектара. Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна ў ходзе справаздачы заявіла, што адной з асноўных задач, якія стаяць перад міністэрствам у 2013 годзе, з’яўляецца эфектыўнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, павышэнне выніковасці занятасці насельніцтва.

Прэм’ер-міністр прывёў прыклады нерацыянальнага выкарыстання працоўных месцаў, залішняй колькасці работнікаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях, паведамляе прэс-служба.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка25

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах1

У Віцебску работнікам памылкова налічылі лішнія грошы, а пасля прымусілі іх вяртаць. Ці законна гэта?

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ24

У Гомельскай вобласці ствараецца новая дэсантная брыгада4

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа8

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць