Грамадства2828

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх

Сяргей Ціханоўскі адрэагаваў на словы Лукашэнкі, які ў чацвер заявіў, што быў гатовы перадаць Захаду «тысячы палітвязняў».

«Калі мы кагосьці вызваляем, умова адна, хто б мяне пра гэта ні прасіў (у асноўным амерыканцы): хочаце — калі ласка, забірайце, вывозьце», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 31 ліпеня. 

Ён адзначыў, што прапаноўваў, калі захоча «той бок», перадаць і «некалькі тысяч» палітзняволеных: «Я ім у апошні раз сказаў: «Хочаце — мы вам і гэтых дадамо». — «Не, не, не, гэтых не хочам, хочам вось гэтых».

Сяргей Ціханоўскі, што выйшаў на волю 21 чэрвеня пасля пяці гадоў турмы, вечарам запісаў адказ Лукашэнку.

«Лукашэнка зладзіў у чацвер чарговы стэндап. Казаў пра гандаль людзьмі, пра амерыканцаў, пра мяне. Хаця па імені назваць пабаяўся. Я праслухаў тройчы, каб улавіць сэнс, вось што я пачуў. Лукашэнка ўпэўнены, што «беглыя» не хочуць прымаць тысячы палітвязняў, што ім раты не патрэбныя. Дык вось Аляксандр, вось табе мой адказ. 

Нам трэба кожны, кожны каго назвалі палітвязнем: здаровы, малады, хворы, стары — усе. Ты сам сказаў, адны выдаткі з імі, яшчэ карміць, апранаць. І калі ты, Аляксандр, гатовы трымаць слова, гатовы выпускаць палонных з умовай, што яны выедуць за мяжу, то я ўжо замовіў 20 аўтобусаў. Трэба будзе, замовім 100, беларусы збяруць гэту суму за гадзіну. Забярэм усіх, бо гэта не пра грошы. Скажы толькі, куды пад'язджаць.

І калі ты, Аляксандр гатовы выпускаць людзей, што яны павінны выехаць за мяжу, то проста зараз 20 аўтобусаў будуць на мяжы. Калі ты гатовы адказваць за свае словы. Балабол!»

@strana888 Лукашенко отпустит всех политических заключённых! Александр дорого же ,давай отпускай #странадляжизни#тихановский ♬ оригинальный звук - СТРАНА ДЛЯ ЖИЗНИ

Каментары28

  • Kn
    01.08.2025
    Так, гэты стэндап, пра тое, Сяргей, што маглі б выпусціць, але ты хацеў хайпануць(як і зараз). І кажа ён зараз пра гэта толькі таму, што пасля тваёй маліны, кошт павялічыўся і, як хацелі амерыканцы дамовіцца на ўсіх з дыктатарам, ужо ня будзе.

    Дыпламатыя любіць цішыню

    [Зрэдагавана]
  • a.hto.tam.idze
    01.08.2025
    Там балабол яшчэ той. На літару "П".
  • Ёсік
    01.08.2025
    Сяржук, як быццам добра адказваеш, а на самой справе не. Ён выганяе беларусаў зь Беларусі, бо яны перашкаджаюць яго тлустай с.ацы на тым фатэлі сядзець, за які ён даўно ўжо не трымаецца сінімі пальцамі. Гэта не вырашае праблему, потым шчэ набярэ закладнікаў, хто па-беларуску размаўляе, не з'яўляецца чальцом белай русі, хто не чытае СБ і не слухае песьні сялухі, вычварэнцы на выдумляюць чаго заўгодна. Покуль ён тутака, і вам там спакою не будзе.

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму ўсе маўчаць пра беларускі Villeroy&Boch?»: беларуска ў захапленні ад Добрушскага фарфору19

Склалі рэйтынг краін па плошчы лясоў на душу насельніцтва. На якім месцы Беларусь?2

Дырэктарка мясакамбіната расказала, як трэба правільна наразаць каўбасу12

Колькі ў Кітаі каштуюць машыны, на якія ў Беларусі будуць наляпляць шыльдзік Zubr16

Аднаўляюцца рэгулярныя палёты ў Мінск з Ізраіля5

Буйны польскі банк пагражае заблакаваць карты беларусам без ДНЖ18

У Мінску здаецца кватэра-лабірынт

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода30

Малайзія аднаўляе пошукі MH370 праз 10 гадоў пасля знікнення авіялайнера

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць