З 31 ліпеня падаражэў праезд у электрычках. Змена тарыфаў на чыгуначныя перавозкі пасажыраў планавая.

Зонны тарыф цяпер каштуе 41 капейку, тарыф за адзін кіламетр — 0,041. У цягніках гарадскіх ліній праезд у межах аднаго тарыфнага пояса — 2 рублі.
Так праезд на электрычцы Мінск-Пасажырскі — Маладзечна складае 3 рублі 36 капеек (раней — 2 рублі 95 капеек), але паколькі з-за рамонту паміж плошчай Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай ідзе да станцыі Мінск-Паўночны, то праезд да Маладзечна каштуе 3 рублі 28 капеек (раней 2 рублі 88 капеек).
Каментары