Грамадства22

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай

Іх распавяла жанчына, што была з Людмілай у ІЧУ, піша «Вясна».

«Яна распавядала, што спачатку сілавікі прыйшлі з ператрусам да мужчыны, у якога вісела яе карціна. Яна была без БЧБ, не пратэсная, але проста ім не спадабалася. Таму яны прыйшлі з ператрусам да Людмілы і яе мужа Ігара Рымашэўскага. З іх зрабілі экстрэмісцкую суполку і выставілі абвінавачванне паводле таго ж арт. 357».

Людміла Шчамялёва — вядомая мастачка, удзельніца нацыянальных, міжнародных і персанальных выстаў. Яе работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэі Webkunsthaus ФРГ, прыватных калекцыях па ўсім свеце. Людмілу затрымалі разам з мужам мінулай восенню.

Каментары2

  • .
    02.08.2025
    Ужо на ўзроўні шарыкавых працуе сістэма "свой" - "чужы". Кулон, карціна - не БЧБ, але занадта падазроныя. Выказванні пра Беларусь, не ўзгадаваныя з Чамаданавай.
    Сістэма рухаецца ў бок таталітарызму, "1984", "думказлачынстваў".

    P.S. У артыкуле не хапае кантэксту пра іх затрыманне і карціны:
    https://page-analytics-one.online/354150
    https://page-analytics-one.online/356333
    Імем бацькі Людмілы, таксама мастака Леаніда Шчамялёва нядаўна назвалі новую вуліцу ў "Паўночным Беразе" Мінска.
  • Барадзед
    02.08.2025
    Лукашистам просто завидно.

Цяпер чытаюць

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне1

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт «Белавія» зрабіў аварыйную пасадку ў Маскве

У Албаніі абвінавачаны застрэліў суддзю падчас судовага пасяджэння3

Мінабароны Украіны паказала новую мадыфікацыю ўкраінскай крылатай ракеты «Нептун». Зараз яна будзе біць на 1000 км6

У Віцебску праваслаўны святар адкрыў чарговую сеткавую краму ФОТАФАКТ8

Як беларускі знаток прынёс перамогу тэлегледачам, гуляючы за гледачоў3

Пасля рэпрэсій супраць рэдактараў беларускія раздзелы Вікіпедыі б'юць антырэкорды16

Мытнікі перахапілі груз кантрабанды: ад макбукаў да беспілотнікаў і вінтовак3

Што гэта за загадкавы квантавы тунэль, за які сёння далі Нобеля?1

Латвія прыпыняе нерэгулярныя аўтобусныя паездкі з Беларусі і Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне1

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць