Эканоміка

МВФ вынес вымову Аргентыне за недакладную статыстыку

Міжнародны валютны фонд вынес вымову Аргентыне за недастатковы прагрэс у паляпшэнні статыстыкі па інфляцыі і ВУП і даў ёй тэрмін да канца верасня для выпраўлення сітуацыі.

На думку чальцоў выканаўчай рады фонду, з верасня, калі гэтае пытанне разглядалася апошні раз, Аргентына так і не зрабіла захадаў, неабходных для выпраўлення сітуацыі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні МВФ. Рада расцаніла гэта як парушэнне краінай абавязанняў, узятых на сябе пры ўступленні ў МВФ.

Наступны раз рада вынесе пытанне на абмеркаванне ў лістападзе. Да гэтага часу яшчэ ні разу пытанне аб якасці статыстыкі не прыводзіла да вынясення краіне — сябру МВФ фармальнай вымовы.

Калі сітуацыя не зменіцца, то ў лістападзе МВФ тэарэтычна можа ўвесці розныя санкцыі супраць Аргентыны, у прыватнасці пазбавіць краіну права голасу і магчымасці атрымліваць крэдыты, а затым — у аддаленай перспектыве — нават выключыць яе з арганізацыі, кажуць эксперты.

Адносіны Аргентыны і МВФ усе апошнія гады былі напружанымі. Буэнас-Айрэс лічыць фонд вінаватым у фінансавым краху краіны, які прывёў яе да дэфолту ў пачатку 2000-х. Больш за пяць гадоў Аргентына не дае магчымасці экспертам МВФ праводзіць штогадовы агляд стану эканомікі краіны, як гэта прадугледжана статутам арганізацыі.

Са свайго боку МВФ ужо пяць гадоў пастаянна крытыкуе Аргентыну за няякасную статыстыку.

У прыватнасці, эксперты падазраюць аргентынскіх статыстыкаў у свядомым заніжэнні паказчыкаў інфляцыі, каб абмежаваць патрабаванні прафсаюзаў, звязаныя з індэксацыяй заробкаў. Аргентынскія ўлады адпрэчваюць гэтыя абвінавачванні і абвінавачваюць Фонд у двайных стандартах.

Афіцыйны паказчык інфляцыі ў 2012 годзе ў 2,5 разу адрозніваецца ад ацэнкі незалежных эканамістаў.

Канфлікт МВФ у будучыні можа мець негатыўныя наступствы для краіны, бо абмяжуе яе магчымасці пазычаць сродкі і ў іншых міжнародных арганізацый, напрыклад, Сусветнага банка.

Да гэтага часу МВФ звяртаўся да вымоваў краін у асноўным за затрымкі з выплатай крэдытаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Бум на красоўкі сканчваецца?6

«Бульбяныя» — які брэнд загубілі! Вось што там гатавалі і што ўспаміналі пра іх Уладзімір Высоцкі і старшыня КДБ18

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»5

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча12

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам10

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць