Аўто3131

Суд над кіроўцам «Поршэ», дзень 2: абарона хадайнічае аб паўторнай экспертызе

Абарона абвінавачанага ў ДТЗ, у якім каля школы ў Мінску загінуў трэцякласнік, просіць суд прызначыць паўторную экспертызу і змякчыць вадзіцелю "Поршэ", які ўтрымліваецца пад вартай, меру стрымання.

З такім хадайніцтвам на працэсе ў судзе Фрунзенскага раёна выступіў адвакат Ігар Папкоўскі.
Паводле яго слоў, паўторная экспертыза неабходна для таго, каб усё-такі вызначыць, ці мог вадзіцель пазадарожніка з тэхнічнага пункта гледжання пазбегнуць наезду на дзіця, прадухіліць яго. Нагадаем, высновы афіцыйнай экспертызы і незалежнага эксперта па гэтым пытанні разыходзяцца.

Што да змены меры стрымання, то абарона хадайнічае аб замене знаходжання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Сярод абгрунтаванняў — у абвінавачанага двое малалетніх дзяцей і ён перадаў сям'і загінулага хлопчыка 200 мільёнаў рублёў.

Рашэнне па гэтых хадайніцтвах павінна быць абвешчана ў судзе 13 лютага. Дзяржабвінаваўца Ірына Лапцэвіч выказалася супраць іх задавальнення, пацярпелыя — супраць экспертызы. Вырашэнне другога хадайніцтва яны пакінулі на меркаванне суддзі.

На слуханнях 12 лютага суддзя Юлія Блізнюк чарговым разам прапанавала пацярпелым выказацца наконт магчымага пакарання абвінавачанаму Андрэю Забабуру і сваіх прэтэнзій да яго. Яны зноў заявілі, што зробяць гэта пазней.

***

Нагадаем, 37-гадовы мінчанін Андрэй Забабура, кіруючы аўтамабілем "Поршэ-Каен", 13 лістапада 2012 года каля школы № 23 на вуліцы Панчанкі ў Мінску збіў і наехаў на дзевяцігадовага Улада Грудзьева. Вадзіцель абвінавачваецца ў парушэнні правілаў дарожнага руху і ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Каментары31

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе1

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць