Афіша

У Батанічным пройдзе выстава лядовых скульптур

14–15 лютага ў Цэнтральным батанічным садзе пройдзе фестываль снежна-лядовых скульптур.

14 прафесійных скульптараў на вачах у шырокай публікі будуць вырабляць снежныя і лядовыя скульптуры на тэму «Казачны сад».
Гэта будуць героі і фрагменты з казак, якія застануцца ў Батанічным садзе да канца лютага, а магчыма, і даўжэй, калі прыход вясны будзе познім. Лядовыя скульптуры будуць выстаўлены ў садзе ўпершыню.

16 лютага пройдзе ўрачыстая прэзентацыя скульптур. У гэты дзень у Батанічным садзе будзе арганізаваны гала-канцэрт з удзелам гурту J Морс, фаер-шоу. Таксама будуць працаваць аніматары і атракцыёны.
Жадаючыя змогуць пакатацца на квадрацыклах, поні і конях, на паветраным шары.

16 лютага таксама будуць вызначаны найлепшыя скульптуры. У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтнага журы іх аўтары будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі, у ліку якіх смартфоны, бытавая тэхніка, абанементы на бясплатнае наведванне Батанічнага саду. Усе жадаючыя змогуць прагаласаваць за ўпадабаную кампазіцыю ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый».

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць