Грамадства1313

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць

Ірына Дуброўская, дырэктарка турфірмы «На вышыні», паказала ў Threads, як упрыгожаны Мінск да Дня яднання Беларусі і Расіі. У каментарах спыталі па-беларуску, ці ўпрыгожана так Масква.

Ірына Дуброўская. Тут і далей фота з яе сацсетак

Ірына апублікавала ў Threads фота і відэа, зробленыя ля Палацу рэспублікі ў Мінску. На ім бачныя кампазіцыі са сцягоў у чырвона-зялёных і бела-сіне-чырвоных колерах.

«Ну што, Беларусь і Расія. З Днём яднання нас. Мінск упрыгожаны і гатовы да свята», — напісала дырэктарка турфірмы «На вышыні».

Самы папулярны каментар пад допісам набраў 235 лайкаў. І ён такі: «Бачылі, каб у Маскве такое рабілі ў гэтыя дні? Проста на падумаць».

Ірына не зразумела, што каментар гэты напісаны на беларускай мове, і адказала на рускай: «Я не ведаю вашу мову. Пішыце на беларускай ці рускай».

У хуткім часе яна, відаць, зразумела, што публічна распісалася ў сваёй неадукаванасці і выдаліла свой каментар.

Але скрыншоты пайшлі гуляць па сацсетках і збіраць абураныя каментары. Нехта прыходзіць у каментары да самой Ірыны, каб давесці ёй абсурднасць сітуацыі.

Дырэктарка турфірмы рэагуе даволі агрэсіўна. Свой бязглузды каментар яна спрабуе растлумачыць так: «Выбачайце. Я не чытаю ўважліва паведамленні ў сацыяльных сетках. Калі бачу хэйт, проста пасылаю».

Ірына лічыць, што ўсе негатыўныя каментары пішуць боты Святланы Ціханоўскай (дэмакратычную лідарку Ірына называе хатняй гаспадыняй).

Згадвае яна і свае крыўды на 2020 год, распавядаючы гісторыі ўзроўню фэйка пра распятага хлопчыка: «Быў 2020. Мая кампанія змагалася з пандэміяй і санкцыямі супраць чэмпіянату свету. У выніку яго перанеслі ў Рыгу. Вельмі шмат тады страцілі фінансава. А потым мне пачалі пагражаць, што пусцяць па коле маю 15‑гадовую дачку (яна ж у цябе прыгажуня. Так, яна ў мяне прыгажуня). Таму на 6‑м тыдні цяжарнасці я страціла яе браціка/сястрычку. З офіса мяне забрала хуткая, і галасавала ў бальніцы пасля дзвюх аперацый. А потым адэпты «хатняй гаспадыні» яшчэ паўгода істэрылі ў мяне пад вокнамі».

Трэба адзначыць, што чэмпіянат свету па хакеі з Мінска ў Рыгу перанеслі ўжо пасля выбараў-2020, а не да яго, як у гісторыі жанчыны.

На дасягнутым жанчына не спыняецца. Яна прысвяціла скандалу новы допіс: «Я развіваю прыгажосць і гасціннасць сваёй роднай краіны. А боты хатняй гаспадыні замінаюць. Як рэагаваць на людзей, у якіх нічога не атрымалася і яны спрабуюць за*ць прыватны бізнэс у Беларусі?».

На пытанне, што ж можа распавесці чалавек, які нават мовы сваёй не ведае, Ірына паспрабавала адказаць на беларускай — але атрымалася хіба на двойку па дзесяцібальнай сістэме: «Ну давайте паразмауляем па беларускі. Только вряд ли вы яго ведаеце».

На знакамітую цытату Кастуся Каліноўскага пра тое, што народ Беларусі зажыве шчасліва толькі тады, калі над ім не будзе маскаля, Ірына зноў адрэагавала на трасянцы: «Ну Калиновский давно в могиле. А мы живём здесь и сейчас. И точно его позіркі мимо. Странно ссылаться на мнение людей, которых давно нет».

Шмат хто з каментатараў спадзяецца, што Ірына насамрэч расіянка, якая жыве ў Беларусі — таму і не можа распазнаць беларускую. Але ж не.

Ірына вучылася ў ліцэі ў Наваполацку, потым скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай. З 2001 па 2009 год яна працавала ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Потым было 7 гадоў працы ў «Электрасіле» і два гады ў прыватным медцэнтры «Ладэ» (на пасадзе кіраўніка аддзела па працы з кліентамі). У 2018 годзе Ірына заснавала турфірму «На вышыні».

У 2021 годзе яна публікавала ў сацсетках фотаздымкі з аўтапрабегу ў падтрымку Лукашэнкі.

Ірына любіць размяшчаць відэа, у якіх здзекуюцца з уладаў краін Еўрасаюза — у прыватнасці, Літвы.

Ірына таксама з'яўляецца сяброўкай першаснай арганізацыі жанчын-прадпрымальніц Мінска. Летась у кастрычніку жанчына публікавала фотаздымкі з лукашэнкаўскага Палацу Незалежнасці.

Перыядычна былая супрацоўніца выканкама прызнаецца ў любові да дыктатара: «Да 2020 года я вазіла турыстаў у Еўропу і Украіну. Увогуле, пад гэтыя напрамкі я і адкрыла бізнэс. І 2019 быў вар’яцкім у добрым сэнсе гэтага слова. Тысячы турыстаў — і ўсе ўдзячныя. У 2020 мне выразна абазначылі: або твой прэзідэнт — хатняя гаспадыня з гэтым цудам блохерам і адкрытыя межы (парагатала), або Лукашэнка, закрыццё межаў, страты ў бізнэсе. Кожны, хто мяне ведае, ведае, што я выбрала страты ў бізнэсе. У 2020 мы выбралі нашу Беларусь. Сёння супраць «Белавія» знялі санкцыі, Бацьку прэзідэнт ЗША дорыць запінкі, з Расіяй і Кітаем мы сябры. А мы захавалі сваю краіну і «косці». А як «мяса» нарасціць — мы ведаем. З чарговай Перамогай, мая любімая».

Цяпер Ірына возіць групы ў Расію і іншыя бязвізавыя для беларусаў краіны (але спрабуе рабіць нешта і праз Еўропу).

Напрыклад, летась 9 мая яна фатаграфавалася з турыстамі ў Тульскім музеі зброі — там тады якраз ішла «патрыятычная» акцыя: наведвальнікам прапаноўвалі напісаць ліст з самымі цёплымі пажаданнямі «Zащитникам Отечества».

Ірына другая злева. Фота: museum-arms.ru

Пры гэтым мара на 2026 год у Ірыны звязаная з Германіяй. Жанчына распавядае, што вельмі спадзяецца сёлета трапіць у знакаміты замак Нойшванштайн.

Каментары13

  • як нацыяналіст не згодны з гэтай пыхай
    30.03.2026
    як нацыяналіст не згодны з гэтай пыхай, яна не падзяляе маіх палітычных поглядаў, а яе яе. Пры гэтым яна не супраць РБ дзяржаўнасці і Беларуска. Беларус дапамажы Беларусу
  • Санта Бэрримор
    30.03.2026
    Малограмотный электорат синепалого во всей красе: недалекий и агрессивный. Сама о себе эта дама явно иного мнения.
  • 1
    30.03.2026
    На вялiкi жаль, яна далека не адна там такая

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў13

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў13

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць