Усяго патроху1212

Анамальная з’ява на Гомельшчыне? «Неба засвяцілася зялёным. Святло ў хаце пагасла»

Жыхар Гомельскай вобласці ўранку назіраў «анамальную» з’яву, якая на справе аказалася не такой і анамальнай.

У «Нашу Ніву» звярнуўся жыхар вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці і паведаміў пра незвычайную з’яву, якую назіраў сёння зранку.

«12 лютага, каля 6.30, яшчэ ў цемры, я чысціў ад снегу дарожку. Раптам неба засвяцілася зялёным. Святло ў хаце пагасла, пагаслі і ліхтары на вуліцы. Праз пару секунд неба запалала чырвоным, потым ізноў зялёным. Усё доўжылася секунд восем, не даўжэй.

Я на імгненне інстынктыўна спалохаўся. Было цёмна. Але праз момант загарэлася святло ў хаце, а трошкі потым і ліхтары. Пэўне, гэта невялікае палярнае ззянне, бо каб метэор, то колер быў бы аднастайны, белы, ды і святло не адключалася б», — піша спадар Мікалай.

На жаль, імавернасць таго, што мясцовы жыхар назіраў НЛА, астэроід ці такое рэдкае ў Беларусі паўночнае ззянне, дастаткова малая. Хутчэй за ўсё, гэта было эфект таго, што дрэва павалілася на высакавольтныя лініі электраперадач, кажуць у філіі «Акцябрскія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга».

Прычынай адключэнняў электрычнасці там называюць моцныя снегапады, якія прыйшлі на Гомельшчыну: снег наліпаў на драты, валіў дрэвы. А падзенне дрэва на высакавольтныя ЛЭП можна ўбачыць кіламетраў за дзесяць,
кажа супрацоўнік прадпрыемства. Таксама выявілася, што вёсцы Пружынішчы яшчэ вельмі пашэнціла — электрычнасць там з’явілася адразу пасля адключэння. У іншых населеных пунктах энергазабеспячэнне адсутнічала больш працяглы час.

Асноўная частка інцыдэнтаў здарылася ў нядзелю і панядзелак, але падача электраэнергіі была адноўленая да сённяшняй раніцы. Цягам аўторка адбылася некалькі новых адключэнняў. Па стане на 15:00 12 лютага электрычнасць адсутнічала ў васьмі населеных пунктах і на трох фермах. Але ў «Гомельэнерга» заўпэўнілі, што «сітуацыя не стыхійная і ніяк не адаб’ецца на надоях: усе фермы абсталяваны электрагенератарамі».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць