Навука і тэхналогіі

На возеры Чэбаркуль знайшлі фрагменты чэлябінскага метэарыта

Пра гэта паведаміў прадстаўнік камітэта Расійскай акадэміі навук па метэарытах Віктар Грахоўскі з Уральскага федэральнага ўніверсітэта. Са словаў Грахоўскага, незямная прырода выяўленых фрагментаў пароды пацверджана хімічнымі даследаваннямі, якія праводзіліся ў лабараторыі ўніверсітэцкага навукова-адукацыйнага цэнтра «Нанатэх».

Метэарыт адносіцца да класа самых звычайных — хандрытаў.
Ён уяўляе сабой каменны метэарыт з утрыманнем жалеза каля 10%. «Гэта каменны метэарыт, звычайны хандрыт, мы дыягнаставалі ўсе тыповыя мінералы, якія там ёсць — і металічнае жалеза, і алівін, і сульфіт. Яго даставілі позна, 53 часцінкі яны прывезлі, яны невялікія, але ўсе яны маюць метэарытную прыроду, і кара плаўлення ёсць», — паведаміў Грахоўскі.

У міжнародным каталогу новы метэарыт, хутчэй за ўсё, атрымае назву «метэарыт Чэбаркуль».

Фрагменты метэарыта знайшлі 15 лютага вакол палонкі на возеры Чэбаркуль. Дыяметр абломкаў складае ад 0,5 да аднаго сантыметра. Усе іх сабралі на лёдзе. Найбольшы ж фрагмент можа знаходзіцца на дне проці палонкі.

Раней, 16 лютага, улады Чэлябінскай вобласці паведамлялі аб тым, што пошукі абломкаў метэарыта завершаны, бо ў месцы яго меркаванага падзення нічога не знойдзена. Магчыма, такім чынам яны хацелі збіць з толку патэнцыйных чорных шукальнікаў.

Нагадаем, метэарыт выбухнуў над Чэлябінскай вобласцю раніцай 15 лютага.

Магутнасць выбуху, які адбыўся пасля ўваходу метэарыта ў атмасферу, склала, паводле ацэнак NASA, ад 300 да 500 кілатон.
Паводле тых самых ацэнак, дыяметр метэарыта складаў каля 17 метраў, а маса — прыкладна 10 тысяч тон. Метэарыт увайшоў у зямную атмасферу на хуткасці не менш за 64 000 кіламетраў за гадзіну і выбухнуў на вышыні ад 19 да 24 кіламетраў.
Гэта найбуйнейшае такое здарэнне ад часоў Тунгускага метэарыта. Такія з’явы здараюцца раз на сотню гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне здаецца, гэта крымінальны артыкул». Пінчук абурыўся станам новай дарогі ў горадзе8

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын3

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе16

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока3

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць