Грамадства5757

Гэніка Лойку асудзілі на 5 сутак

Скульптара судзілі за акцыю ў падтрымку беларускай мовы.

Суддзя забараніла адвакату апытваць сведак па-беларуску, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Адвакат заявіла на гэта адвод суддзі ў сувязі з дыскрымінацыяй беларускай мовы, але і гэта хадайніцтва было адхіленае.

Гэніка Лойку абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КоАП РБ) і пакаралі арыштам на 5 сутак.

Раней сястра Гэніка Лойкі Валянціна паведаміла, што суддзя Людміла Лапо не задаволіла просьбу брата на перакладчыка. А калі адвакатка спрабавала сама перакладаць, забараніла і ёй гэта рабіць — патрабавала гаварыць па-руску.

Па словах Валянціны, на судзе сведчыў не той чалавек, які непасрэдна затрымліваў брата раніцай.

Цяпер суддзя выдаліла ўсіх з залы. Чакаецца, што хутка будзе абвешчаны прысуд.

Раніцай 21 лютага Гэнік Лойка каля сталічнай гімназіі №4 правёў акцыю супраць русіфікацыі беларускамоўных школ. Ён прыйшоў з плакатам «Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання». Затрымалі яго, калі ўжо вяртаўся дамоў.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША30

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША30

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць