Улада33

«Мотавела» аддадуць аўстрыйцам

Аўстрыйская фірма «АТЕС Holding Gmbh» у 2007‑2011 гадах набудзе акцыі ААТ «Мотавела» на 15,6 млрд. рублёў

Аўстрыйская фірма «АТЕС Holding Gmbh» у 2007‑2011 гадах набудзе акцыі ААТ «Мотавела» на 15,6 млрд. рублёў. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе прэзідэнта № 354 ад 26 ліпеня 2007 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнет‑партале.

Як паведамілі ў назіральным савеце акцыянернага таварыства, ва ўласнасць аўстрыйскай фірмы пяройдуць усе акцыі, што належаць дзяржаве, — 99,7%; 0,3% акцый належыць фізічным асобам. Аплата акцый будзе ажыццяўляцца з 1 студзеня 2008 года роўнымі долямі штогод па 3,1 млрд. рублёў.

Згодна з указам, фірма таксама аплаціць даўгі прадпрыемства перад бюджэтам краіны і Мінска і інвестуе ў яго ў 2008‑2012 гадах не менш чым 20 млн. долараў. Пры гэтым фірма «ATEC» абавязана будзе захаваць спецыялізацыю ААТ «Мотавела» і яго гандлёвую марку.

У выпадку невыканання ўзятых на сябе абавязацельстваў фірма «АТЕС» будзе абавязана пералічыць у рэспубліканскі бюджэт сумы, якія складаюць рознасць паміж рыначным коштам акцый на момант набыцця і іх намінальным коштам.

Мінскі мотавелазавод быў пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства ў 1999 годзе. 100 працэнтаў яго акцый належала працоўнаму калектыву. ААТ «Мотавела» выпускае розныя мадэлі веласіпедаў, у тым ліку дзіцячых, а таксама матацыклы, грузавыя мотакаляскі, велапрычэпы, велатрэнажоры, інвалідныя каляскі, запасныя часткі да матацыклаў і веласіпедаў. На момант акцыявання асноўная прадукцыя прадпрыемства паспяхова рэалізоўвалася на рынках Расіі і шэрагу краін Азіі. Але ў апошнія гады «Мотавела» фактычна было выціснута з азіяцкіх рынкаў кітайскімі канкурэнтамі. У 2006 годзе згодна з рашэннем прэзідэнта была праведзена рэструктурызацыя запазычанасці прадпрыемства перад рэспубліканскім і мясцовым бюджэтамі і выдзелены субсідыі Мінгарвыканкама на 17,3 млрд. рублёў для мадэрнізацыі. Умовай рэструктурызацыі было аднаўленне дзяржуласнасці, якая цяпер складае 99,7%.

Фірме «АТЕС» належыць беларуска‑аўстрыйскае сумеснае ЗАТ «Шклозавод «Ялізава» — найбуйнейшае ў Беларусі прадпрыемства шкляной галіны, якое дынамічна развіваецца. У красавіку 2007 года «АТЕС» заявіла пра свой намер інвеставаць сродкі ў будаўніцтва завода па вытворчасці кальцынаванай соды пад Мазыром (Гомельская вобласць).

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць