Здарэнні

Крымскія журналісты апублікавалі відэа расстрэла мэра Сімеіза

Кірыл Кастэнка быў забіты стрэламі з аўтамата 26 лютага.

Украінскі «Цэнтр журналісцкіх расследаванняў» апублікаваў фрагменты відэазапісу з вэб-камеры гатэля насупраць пасялковага савета Сімеіза, на якім захаваліся кадры расстрэлу мэра пасёлка Кірыла Кастэнкі 26 лютага.

На кадрах бачна, што адразу за «Мэрсэдэсам» Кастэнкі да стаянкі побач з пассаветам пад'ехаў аўтамабіль ВАЗ-2101, які спыніўся каля парапета. З «капейкі» з месца кіроўцы выйшаў мужчына з аўтаматам. Аўтамабіль Кастэнкі спыніўся вышэй стаянкі. Мэр адчыніў дзверы, у гэты момант мужчына з аўтаматам падышоў да парапета і зрабіў серыю стрэлаў у адчыненыя дзверы аўтамабіля Кастэнкі.

Пасля гэтага мужчына хутка з'ехаў. На відэа выразна відаць, што да зброі быў прывязаны пакет, куды адляталі адстраляныя гільзы — таму на месцы злачынства не было выяўлена ні адной.

Таймер камеры зафіксаваў час забойства — 8.41 раніцы. На месца расстрэлу праз некалькі хвілін выбеглі людзі з пассавета.

Неўзабаве каля гары Котка быў знойдзены спалены аўтамабіль ВАЗ з пашкоджаным аўтаматам, з якога меркавана быў расстраляны мэр Сімеіза.

Паводле адной з версій следства, забойства Кастэнкі звязана з ягонай прафесійнай дзейнасцю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША72

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патрабуе па мільярдзе долараў ад краін за пастаяннае членства ў Радзе міру, якую ён стварае. Старшынёй будзе ён сам8

Лепяць магілкі ды саромяць у тыктоку: як беларусы змагаюцца за расчышчаныя ад снегу месцы3

«Ніхто не ведае, ці зможа здрадзіць блізкім людзям, калі пачнуць біць токам». Дудзінскі — пра свой новы раман, дабро і зло9

Палітвязень Вацлаў Арэшка сустрэў за кратамі 71‑ы дзень нараджэння. Калядную паштоўку яму візуальна апісвалі іншыя1

Сакрэтная зброя. Як украінскі робат-кулямётчык стрымліваў расіян шэсць тыдняў7

Пазняк назваў супольны інтарэс Германіі і Расіі. Гэта анексія Беларусі151

На пажары пад Магілёвам загінулі чатыры чалавекі

Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу27

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША72

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць