Былому міністру фінансаў Беларусі Мікалаю Корбуту было 77 гадоў.

Мікалай Корбут нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Гутніца Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскі фінансавы тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.
Працаваў у фінансавых органах Мінскай вобласці, затым у Міністэрстве фінансаў, быў намеснікам старшыні Кантрольнай палаты, першым намеснікам старшыні праўлення Нацбанка.
Займаў пасаду міністра фінансаў Беларусі ў 1997—2008 гадах.
У 2008 годзе Корбут перанёс інсульт, пасля якога так і не аднавіўся.
Развітанне з былым кіраўніком міністэрства адбудзецца 20 студзеня ў храме ў гонар Усіх Святых у Мінску. Яго пахаваюць на Усходніх могілках.
Каментары