Грамадства1414

Якубовіч: Беларуская журналістыка робіць на мяне вельмі сумнае ўражаньне

Галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» лічыць, што канкурэнтаў у ягонай газэты няма

«Беларуская журналістыка робіць вельмі і вельмі сумнае ўражанне, найперш таму, што няма журналісцкіх зорак» — такое меркаванне ў інтэрв’ю кампаніі БелаПАН выказаў галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч. Інтэрв’ю прымеркаванае да 80‑годдзя выдання, што адзначаецца 2 жніўня.

«Нашы газеты забіты штампамі. На FM‑радыё — натоўп гэтак званых ды‑джэяў, людзей неадукаваных, якія і не імкнуцца такімі стаць. У агенцтвах распаўсюджаны аргумент: я, маўляў, інфармацыйшчык — каб утаіць, што не знаёмыя са стылістыкай і не могуць прыгожа расказаць нават аб самым простым факте», — сказаў галоўны рэдактар. А некаторыя газеты, паводле яго слоў, «выходзяць проста па‑за кантэкстам часу». На падставе ўсяго гэтага П.Якубовіч лічыць, што канкурэнтаў у «Советской Белоруссии» няма.

Разам з тым, зазначыў ён, «добрыя газеты ў нас ёсць у рэгіёнах — і ў Брэсце, і ў Гродна («Заря», «Вечерний Брест», «Вечерний Гродно»)». «Вельмі неахвотна (бо яны некалькі разоў у дачыненні да мяне паставіліся некарэктна) назаву «Белгазету». Аддаю даніну яе вынаходлівасці і крэатыўнасці, праўда, я лічу, не трэба ім гнацца за правінцыяй, гэта цалкам сталічная газета», — сказаў П.Якубовіч.

Ён лічыць, што «размова аб «ідэалагічным складальніку «СБ» — гэта пытанне інтэрпрэтацыі». «Калі газету чытаюць 500 тысяч чалавек — значыць, яны падзяляюць рэдакцыйную «ідэалогію», — мяркуе галоўны рэдактар.

П.Якубовіч паведаміў, што сёння ў «Советской Белоруссии» 330 тыс. індывідуальных падпісчыкаў, 10‑20 тыс. (а па пятніцах — да 100 тыс.) асобнікаў прадаецца ў розніцу, астатняе (прыблізна 70 тыс.) — распаўсюджваецца па ведамаснай падпісцы. «Яна заўсёды была на ўзроўні 20‑30 тысяч. Пазней уключыўся «адміністрацыйны рэсурс», які дабавіў яшчэ 50 тысяч. Я да гэтага ніякага стаўлення — ні пазітыўнага, ні негатыўнага, ні арганізацыйных адносінаў не маю. Бо гэта ідэалагічная задача мясцовых органаў улады, якія клапоцяцца аб тым, каб юрыдычныя асобы на іх тэрыторыях былі падпісаны на рэспубліканскія, мясцовыя і абласные газеты», — сказаў П.Якубовіч.

Ён таксама сцвярджае, што выхад «Советской Белоруссии» напярэдадні буйных палітычных кампаній (рэферендуму 1996 года, прэзідэнцкіх выбараў 2001 і 2006 гадоў) бясплатнымі накладамі па 3,5 млн. асобнікаў рабіўся за кошт рэдакцыі. «Гэта таксама быў пэўны маркетынгавы ход. Кожны, хто атрымаў бясплатны асобнік газеты, — патэнцыяльны падпісчык. Дзяржаўны бюджэт да гэтага не мае дачынення», — падкрэсліў галоўны рэдактар.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?3

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

Латушка: Лукашэнка катэгарычна адмовіў ЗША ў просьбе дазволіць вызваленым палітвязням застацца ў Беларусі9

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць