Грамадства11

Моладзевы летнік у Пінску

27‑29 ліпеня ў вёсцы Церабень Пінскага раёну адбываўся моладзёвы летнік. У летніку ўзялі ўдзел актывісты з Драгічыну, Бярозы, Лунінцу, Століна, Пінску (Берасцейская вобл.), Менску і Луцку (Украіна).

27‑29 ліпеня ў вёсцы Церабень Пінскага раёну адбываўся моладзёвы летнік. У летніку ўзялі ўдзел актывісты з Драгічыну, Бярозы, Лунінцу, Століна, Пінску (Берасцейская вобл.), Менску і Луцку (Украіна). Летнік прысьвячаўся Дню Незалежнасці РБ, а таксама 192‑ім угодкам дэмакрата, рэвалюцыянера, стваральніка Дэмакратычнага Таварыства Франца Савіча (1815‑1845), які нарадзіўся на Піншчыне. На працягу летніка адбываліся культурна‑асьветніцкія мерапрыемсты: спрэчкі аб жыцьці Беларусі, аб гісторыі і інш.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Удзел у летніку бралі пінскія сябры моладзі БНФ, сябры Партыі БНФ, АГП, БСДП «Народная Грамада», актывісты «Руху «За Свабоду», сябра «Маладога Фронту». Завітаў на летнік таксама старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта, які прыбыў у Пінск яшчэ 26 ліпеня і пазнаёміўся з абставінамі і дзейнасьцю пінскай суполкі моладзі БНФ.

27 ліпеня ўвечары афіцыйна быў адкрыты летнік. Месца адпачынку знаходзілася ў 25 кілямэтрах ад Пінску, куды ўдзельнікі прыплылі на цеплаходзе.

28 ліпеня ў Церабень прыбылі прадстаўнікі Ўкраіны. У той жа дзень адбыліся культурніцка‑асьветніцкія і спартовыя мерапрыемствы. Старшыня Пінскай суполкі моладзі БНФ Зьміцер Кісель пазнаёміў удзельнікаў летніку з гісторыяй Пінску і традыцыямі Пінскага Палесься. Адбыліся палітычныя дэбаты на тэму «Што лепей для Беларусі: прэзыдэнт ці парлямэнт?». Кожны жадаючы праявіў сваю палітычную падрыхтоўку і аратарскі талент.

29 ліпеня да летніку далучыўся музычны гурт «Кліч», які сьпяваў традыцыйныя песьні Палесься.

Каментары1

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі24

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць