Сёння адбылася пазачарговая канферэнцыя Беларускай федэрацыі біятлона. Адбіліся выбары новага старшыні. Ім стаў Валерый Вакульчык, тым самым замяніўшы Вадзіма Зайцава.
«У сувязі са зменай працы і немагчымасцю выконваць абавязкі ў фэдэрацыі», — так гучыць фармулёўка адстаўкі Зайцава.У лістападзе аналагічная перамеЗайцава на Вакульчыка адбылася і ў КДБ. Федэрацыі біятлона таксама ўзначальвалі іншыя старшыні КДБ — Сцяпан Сухарэнка, Юрый Жадобін.
Намеснікам Вакульчыка будзе вядомы савецкі і расійскі біятланіст Сяргей Булыгін.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары