Былы міністр замежных спраў ва ўрадзе «чырвоных кхмераў» Енг Сары памёр у сталіцы Камбоджы ва ўзросце 87 гадоў.
Яго абвінавачвалі ў ваенных злачынствах, генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці.
Нябожчык быў шваграм лідара «чырвоных кхмераў» Пол Пота і сузаснавальнікам гэтай мааісцкай арганізацыі.
Абвінавачванні ў адрасэкс-міністра адносяцца да падзей 1975–79 гадоў, калі ў краіне, якая насіла тады назву Дэмакратычная Кампучыя, загінула каля 2 мільёнаў чалавек.
Енг Сары быў памілаваны каралём Камбоджы ў 1996 годзе ў рамках дамоўленасцяў аб канчатковай капітуляцыі «чырвоных кхмераў», аднак у чэрвені 2011 года працэс па яго справе аднавіўся.
Каментары