Афіша55

«Я помню ўсё». Выйшла кніга творчай спадчыны Зоські Верас

У кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка» выйшла кніга «Зоська Верас. Я помню ўсё». Гэта першае выданне творчай спадчыны Зоські Верас.

У кнізе друкуюцца ўспаміны Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892–1991), яе прыватная карэспандэнцыя, фотаздымкі. Упершыню апублікаваныя 367 лістоў, датаваныя 1967—1989 гг. Гэта — красамоўная гісторыя Беларусі і Гародні, перажытая пісьменніцай, мемуарысткай, публіцысткай, лексікографам, перакладчыцай, асветніцай і грамадскай дзеячкай. Лісты і ўспаміны сабраў, апрацаваў і ўклаў Міхась Скобла.

Першая прэзентацыя кнігі «Зоська Верас. Я помню ўсё» адбудзецца ў Гродне 23 сакавіка ў часе Гарадзенскай Дыктоўкі-2013. Пачатак а 12.00 (Будзёнага, 48а, зала ва ўнутраным дворыку).

Адмысловымі госцьмі прэзентацыі будуць: укладальнік кнігі Міхась Скобла, літаратар і крытык Анатоль Сідарэвіч, паэтка Данута Бічэль, краязнаўца Алесь Госцеў, прафесар Аляксей Пяткевіч, кіраўнік «Паходні» Мікола Таранда.

***

«Зоська Верас. Я помню ўсё» — гэта 21-я кніга кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка», — кніжнай серыі, заснаванай у 2006 годзе з мэтай дакументацыі і прасоўвання культурнага і гістарычнага даробку гарадзенцаў, а таксама папулярызацыі ведаў пра сярэднявечную, навачасную, міжваенную і паваенную гісторыю Гародні як істотнага элемента еўрапейскай спадчыны.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда10

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага7

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў8

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»19

Польскі банк PKO верыфікаваў беларуску без ДНЖ і разблакаваў ёй доступ да рахунку

У Беларусь збіраецца прыехаць Роберт Фіца6

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда10

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць