Спорт3838

Мінскі АМОН не дазволіў брэсцкім фанам разгарнуць белмоўныя банеры - адкрыты ліст пратэсту

Адкрыты ліст пратэсту берасцейскіх фанатаў быў апублікаваны на сайце ФК «Дынама-Брэст». Прыводзім яго цалкам.

Выезд заўзятараў ФК «Дынама-Брэст» на чвэрцьфінальную гульню Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе [прайшла 17 сакавіка ў Мінску — НН] чарговы раз быў азмрочаны некампетэнтнымі, а часцяком і адкрыта хамскімі паводзінамі супрацоўнікаў мінскага АМОНа.

Пры ўваходзе на сектар, прызначаны для брэсцкіх заўзятараў, быў арганізаваны надгляд, пры гэтым большасць прыхільнікаў футбола вымушана была чакаць сваёй чаргі на вуліцы, у мінусавое надвор’е.

Мала таго, сама працэдура надгляду выглядала зневажальна і хутчэй нагадвала «ператрус з прыхільнасцю» — ператрэсванне рэчаў, выварочванне кішэняў, якое суправаджалася фамільярным, а перыядычна адкрыта хамскім стаўленнем да заўзятараў.

Ужо звыклыя для заўзятараў грубыя паводзіны гэтым разам былі дапоўненыя новымі элементамі.

Так, у прыватнасці, без тлумачэння прычын, на сектар не быў дазволены пранос банера, які быў у рэестры — «Дынама Брэст ад калыскi да пагоста з iмем, якое нiхто не адыме». [на беларускай мове — НН]

Рэакцыя на абурэнне незаконнымі дзеяннямі супрацоўнікаў АМОНа была прадказальнай — «вось у Брэсце са сваім рэестрам і праносьце».

Яшчэ больш дзікім фактам стала высунутае заўзятарам патрабаванне зняць майкі з надпісамі «Мы не бухiя бульбашы! Мы моцныя беларусы!», «Дынама Брэст — мой гонар, мае жыцце, усе што кахаю i чым ганаруся». [на беларускай мове — НН]

Спадзяемся, прычынамі гэтых забаронаў стала ваяўнічае невуцтва супрацоўнікаў АМОНа, а не паталагічная нянавісць да роднай мовы.

Названыя факты, а таксама канфліктныя сітуацыі, якія ўзнікалі падчас іншых матчаў, якія праводзіліся 17 сакавіка ў сталічным футбольным манежы, чарговы раз сведчаць пра неабходнасць перагляду прынцыпаў арганізацыі працы па гарантаванні бяспекі на спартыўных спаборніцтвах, якія праводзяцца пад эгідай АБФФ.
Цалкам відавочна, што цывілізаванасць хварэння ў апошні час значна апярэджвае ўзровень цывілізаванасці арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў.

На жаль, для пераважнай большасці амонаўцаў, мяркуючы па іх паводзінах, загад МУС N1 «Аб ветлівым і ўважлівым стаўленні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў да грамадзян» не з’яўляецца нарматыўным дакументам, не кажучы ўжо пра такія тонкія матэрыі, як звычайная ветлівасць і праява павагі да сваіх суграмадзян.

Арганізацыя дагляду супрацоўнікамі АМАПу, а таксама іх прысутнасць на сектары з актыўнымі заўзятарамі пры існуючым з боку «ахоўнікаў парадку»

перадузятым стаўленні да заўзятараў, як да злачынцаў-рэцыдывістаў, вядзе да стварэння канфліктных сітуацый і дыскрэдытацыі праваахоўных органаў.
Цалкам відавочна, што супрацоўнікі АМОНа (атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння) закліканыя вырашаць абсалютна іншыя задачы — прадухіленне масавых беспарадкаў, супрацьстаянне арганізаваным злачынным групам і інш,
але не дагляд заўзятараў на футбольных матчах і вызначэнне «легітымнасці» банераў, шалікаў і іншай заўзятарскай атрыбутыкі.

Для гарантавання бяспечных і ў той жа час камфортных умоў на трыбунах падчас правядзення футбольных матчаў, стварэння на сектары добразычлівай атмасферы,

гэтую функцыю безумоўна павінны выконваць арганізаваныя клубамі (Федэрацыяй) службы бяспекі, так званыя сцюарды. На пераходным этапе лічым дапушчальным ўскладанне такіх абавязкаў на падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў, якія не адносяцца да ліку спецыяльных.

Спадзяемся, што рашэнне вышэйазначаных праблем не абмяжуецца чарговай дзяжурнай нарадай, дамоўленасці якой будуць праз некалькі дзён парушаныя супрацоўнікамі, якія праводзяць бяспеку правядзення спартыўных мерапрыемстваў, а прыме формы арганізаванай, паслядоўнай кампаніі».

Каментары38

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

У ледавіку каля Антарктыды знайшлі цела навукоўца, які загінуў у 1959 годзе

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін22

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый4

Ціханоўскі адказаў на прэтэнзіі пра наведвання Крыма і працу з Ксеніяй Сабчак27

«Белавія» анансавала хуткія палёты на востраў Фукуок

У вёсцы пад Барысавам разам з полем зааралі адзіную дарогу. Адважны чалавек паехаў і загруз1

На гэтыя выхадныя ў Беларусі забілі на паляванні чатырох мядзведзяў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць