Культура1414

Цмок стане сімвалам Лепельшчыны на грошы Еўрасаюза

Двухметровая кампазіцыя цмока з’явіцца ў Лепелі сёлета ў верасні на Дзень горада.

Цмок — беларускі дракон, які стане сімвалам Лепельскага краю.
Міні-праект па стварэнню турыстычнага брэнда раёна атрымаў фінансавую падтрымку праграмы ЕС «Вада, прырода, людзі ў знікаючым ландшафце: развіццё ўстойлівага сельскага турызму ў Расіі і Беларусі», расказала менеджар праекта ў Лепельскім раёне Вольга Маханенка.

У беларускай і польскай міфалогіі цмок з’яўляўся уладаром зямных і нябесных вод, таму месцам яго пражывання былі балоты і азёры, а сімвалам — вясёлка.
Аб цмоках можна прачытаць у вядомага беларускага этнографа Мікалая Нікіфароўскага, пра іх згадваў даследчык культуры славянскіх народаў Аляксандр Афанасьеў. Аднак найбольшую вядомасць цмокі атрымалі дзякуючы раману Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Менавіта ў класіка напісана, што месцам пражывання апошняга беларускага цмока было адно з лепельскіх азёр. Вось і вырашылі на Лепельшчыне, што турыстычным сімвалам раёна па праву можа лічыцца гэта легендарная істота. Да таго ж, у адрозненне ад рускага сваяка Змея Гарыныча і заходнееўрапейскага Дракона, у беларускага цмока характар быў куды больш памяркоўны: ад яго даставалася толькі п’яніцам, хуліганам ды распусніцам, а вось сямейныя пары, якія жывуць у любві і згодзе, маглі разлічваць на яго падтрымку.

Скульптурны вобраз лепельскага цмока будзе адпавядаць апісанню Уладзіміра Караткевіча: пачвара з цюленевым тулавам і галавой ці то змяі, ці то лані.
Паводле слоў Вольгі Маханенка, усе неабходныя дакументы на ўстаноўку скульптуры літаратурнага персанажа ўзгоднены ў Міністэрстве культуры. Як чакаецца,
двухметровая кампазіцыя з’явіцца ў Лепелі ў верасні гэтага года на Дзень горада.

Аднак толькі стварэннем помніка цмоку ў Лепелі не маюць намеру абмяжоўвацца. Як толькі скульптура будзе ўстаноўлена, яе тыражаваннем у выглядзе сувеніраў зоймуцца мясцовыя майстры народных промыслаў. Раённы краязнаўчы музей, вывучыўшы нямала фальклорных матэрыялаў, ужо стварыў анімацыйную гульню «У гасцях у цмока».

Праект «Людзі ў знікаючым ландшафце: развіццё агратурызму ў Беларусі і Расіі» накіраваны на развіццё турызму і аграэкатурызму і прыцягненне да гэтага працэсу мясцовых супольнасцей. Ён ахоплівае тэрыторыі Лепельскага раёна (уключаючы Бярэзінскі біясферны запаведнік) у Беларусі, а таксама Палескага раёна (і запаведнік «Куршская каса») Калінінградскай вобласці Расіі.

На рэалізацыю праекта ЕС накіроўвае больш як паўмільёна еўра. Сродкі будуць накіраваны на развіццё турыстычных маршрутаў, падтрыманне сеткі аграсядзіб, правядзенне семінараў па абмену вопытам, стажыроўкі ў Галандыі.
Мяркуецца, што ў кожным раёне — удзельніку праграмы будзе створана па адной мадэльнай аграэкасядзібе, прыклад работы якіх стане асновай для тых, хто ўступае ў новы бізнес.

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі7

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год5

У «Мінск-Свеце» ў наступным годзе плануюць перастаць будаваць жыллё2

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі24

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі2

«Кожны рух яму даецца няпроста, але ён не здаецца». Унуку Рыгора Кастусёва трэба дапамога

У Гомелі адбыўся выбух у кватэры

Выхаванцы школы-інтэрната просяць Дзеда Мароза падарыць ім шторы, пасцелю і абутак4

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць