У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі
Ўчора ў школе ў пасёлку Адзінцоўскага раёна падлетак, узброены нажом, напаў на вучняў і супрацоўнікаў установы. Ён забіў чацвёртакласніка і параніў трох чалавек. У сувязі трагедыяй МУС прымае дадатковыя меры па бяспецы ва ўстановах адукацыі Беларусі, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Кіраўнік ведамства даў шэраг канкрэтных даручэнняў. У прыватнасці, начальніку Дэпартамента аховы МУС пастаўлена задача ўзмацніць пільнасць вартавой аховы ў школах, пракантраляваць спраўнасць тэхнічных сродкаў абароны.
Асаблівая ўвага звернута на неабходнасць імгненнага рэагавання нарадаў пры паступленні сігналаў трывогі.
Начальніку Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі даручана правесці інструктажы з адміністрацыямі школ па дзеяннях пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Супрацоўнікам інспекцый па справах непаўналетніх — індывідуальную працу з навучэнцамі, якія стаяць на прафілактычным уліку.
Каментары
Як нехта там ў Маскве ці ў Піцеры чарговае дзікунства ўтварыў - аёй, уся краіна павінна мабілізавацца.