Грамадства11

Справа Гайдукова: на аднаго падазраванага стала меней

Наваполацкі сябар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Ілля Багданаў паведаміў, што ў справе «аб здрадзе дзяржаве» ён зноў мае статус сведкі, а не падазраванага,
як раней. У незаконных кантактах з замежнымі спецслужбамі вінавацяць земляка Багданава, 23-гадовага аператара прадпрыемства «Нафтан» Андрэя Гайдукова.

Андрэй Гайдукоў ад 8 лістапада знаходзіцца пад вартай: за выключэннем аднаго месяца, калі яго трымалі ў віцебскім СІЗА, хлопца трымаюць у мінскім следчым ізалятары КДБ. Ілля Багданаў спачатку праходзіў па гэтай справе ў якасці сведкі. Аднак пры канцы мінулага года, падчас допыту ў следчага Алега Барысевіча, яму было паведамлена, што яго пераводзяць у статус падазраванага.

Прыкладна тыдзень таму, пасля адпаведнага хадайніцтва адваката, Іллю Багданава зноў перавялі ў сведкі. Але

пэўны час ён не распавядаў пра гэта журналістам, бо, паводле ягоных словаў, «ад спецслужбаў можна чакаць усяго».
Хлопец па-ранейшаму на волі: на працягу следства да яго не прымянялася ніякіх мераў стрымання.

Што да Андрэя Гайдукова, якога вінавацяць у здрадзе дзяржаве «шляхам агентурнай дзейнасці», то таямніцы следства ўсё яшчэ застаюцца таямніцай.

Ад 8 лістапада штомесяц тэрмін следства працягваюць, але да суду ці да таго, каб адпусціць яго за недаказанасцю віны, за 5 месяцаў справа так і не дайшла.

Знаёмыя і сваякі лічаць абвінавачанне Гайдукова ў шпіянажы бязглуздым, і звязваюць пераслед з боку КДБ з апазіцыйнымі поглядамі хлопца.
Бо і раней ён неаднаразова быў папярэджаны «асобамі ў цывільным» пра верагодныя «непрыемнасці».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома8

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні12

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома8

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць