Тэатр1111

«Раскіданае гняздо»: не дараслі мы?

6 красавіка ў Тэатры беларускай драматургіі адбылася доўгачаканая прэм’ера «Раскіданага гнязда» Янкі Купалы ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева. Піша Марына Казлоўская.

Варта сказаць, што ад чалавека, які ў свой час паставіў «Трышчана ды Іжоту», «Не мой» і «Івону — прынцэсу Бургундскую», я чакала новага прачытання Купалы, пагатоў рэжысёр-пастаноўшчык мог абапірацца/адштурхоўвацца ад зробленага яго папярэднікам Барысам Луцэнкам на сцэне Расейскага тэатра. Атрымалася, мякка кажучы, дзіўна.

На маю думку, найвялікшая праблема беларускай літаратуры — лянота ці абмежаванасць людзей, якія яе чытаюць, выкладаюць, спрабуюць аналізаваць ці, як у дадзенай сітуацыі, інтэрпрэтаваць на сцэне. Удалыя пастаноўкі беларускай класікі, як, зрэшты, больш-менш адэкватныя яе экранізацыі, можна пералічыць на пальцах адной рукі.

Аляксандр Гарцуеў паспрабаваў актуалізаваць Купалаву п’есу, пасадзіўшы Зоську на ровар, Марыю — за швейную машынку шыць жабрацкія, заўважым, торбы (якія чамусьці ператварыліся ў клятчастыя валізкі чаўнакоў), даўшы ў рукі Панічу айфон апошняй мадэлі, зрабіўшы Старца люмпенізаваным алкашом, Сымона — гопнікам на раёне, а Незнаёмага — шалёным правакатарам, а да таго ж і кілерам, нанятым тым жа Панічом, каб пазбыцца надакучлівых Сымона і Зоські.

Чаго гэтым дабіўся рэжысёр? — Адчування вар’яцтва ў тых, хто любіць Купалу не таму, што так было загадана ў падручніку белліта.

Натуральна, кожны мае права на сваю інтэрпрэтацыю класічнага тэксту. Але

хацелася б пачуць нейкія разумныя довады на карысць такога прачытання Купалавага твора.

Апрача таго, што «Раскіданае гняздо» — першая ў гісторыі беларускай драматургіі спроба выйсці па-за межы абрыдлага ўжо жанру камедыі-вадэвіля і самы значны, як прызнаваўся сам Купала, ягоны твор, гэта п’еса, якая паказвае беларусу «раскіданасць» яго ўласнай душы і тлумачыць прычыны гэтага.

«Раскіданае гняздо» — п’еса пра Апакаліпсіс, пра зруйнаваны дом і свет, дзе чалавеку няма месца, пра страчаны рай, да якога чалавек нібы прыкуты ланцугамі. Гэта трагедыя беларускай душы,
над якой бязмежную ўладу мела зямля — беларуская мара (тая самая зямля, на якую праз 50 гадоў Мележаў Васіль прамяняе Ганну, бо «зямля е бог»). Мы і цяпер — лакальная нацыя (хоць і прывучаная за гады калектывізацыі бегчы ад зямлі і баяцца яе), што ўжо казаць пра пачатак ХХ стагоддзя.
Купала акрэсліць гэта ў іншым сваім творы, назваўшы нас «тутэйшымі» — людзьмі, прывязанымі да «тут», да сваёй зямлі, людзьмі, якія не ўмеюць арыентавацца ў свеце, не ведаюць, як сябе ідэнтыфікаваць, калі гэтае «тут» знікае.
Менавіта гэта даводзіць Лявона Зябліка, а пасля і ўсіх яго дзяцей да вар’яцтва і спробаў самагубства, бо вечнае бадзянне, беспрытульнасць страшнейшыя за смерць.

«Раскіданае гняздо» — п’еса пра народ, укрыжаваны на сваёй зямлі, якая здзекуецца і паглынае ўласных дзяцей, бо яны любілі яе. І адначасова п’еса пра неабходнасць зыходу, руху, шляху ў пошуках новага дому, новай бацькаўшчыны, новага Эдэму.

Купалава ідэя згубілася на люмпенізаваным дне, куды Аляксандр Гарцуеў змясціў яго герояў,
ператварылася ў зацягнуты шэраг крыклівых сцэн, за якім ужо не разгледзець беларусаў тых, якімі яны былі, у якім сябе не пазнаюць беларусы тыя, якімі яны сталі, прамяняўшы любоў да зямлі на зацятае адмаўленне ад яе.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі8

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany18

Мінчанін хацеў прадаць парагенератары, але 15‑гадовы пакупнік бясплатна забраў тавар і ўцёк

Пад Талачыном перакуліўся аўтобус Масква — Брэст, загінула пасажырка

Ад звычайных пенсіянераў да багацеяў: хто і як гуляе ў мінскіх казіно

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін28

«Сітуацыя як на акупаваных тэрыторыях Украіны». Павел Баркоўскі — пра стан беларускай культуры20

У Расіі затрымалі 70 чалавек, якія маліліся за здароўе Зяленскага3

Мінус 40 і «Год без лета»: як кліматычная анамалія спарадзіла «Франкенштэйна», вампіраў і беларускую містыку3

Пазбавілі бацькоўскіх правоў цяжарную жанчыну з Мінска, чыя старэйшая дачка двойчы спрабавала скончыць жыццё самагубствам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі8

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць