Здарэнні11

За крадзяжы ў Мінску шукаюць непаўналетнюю авантурыстку - фота

За маёмасныя злачынствы праваахоўнікі шукаюць у Мінску 17-гадовую дзяўчыну. У Першамайскі РУУС паступіла паведамленне аб крадзяжы тэлефона. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку аднавілі поўную гісторыю прыгод непаўналетняй махляркі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Першамайскага РУУС.

Два студэнты пазнаёміліся на дыскатэцы з дзяўчынай. Яна прадставілася Міланай, сказала, што ёй 25 гадоў і што вучыцца ў адным з прэстыжных ВНУ Мінска,
сама родам з Украіны. Мілану запрасілі ў госці, а калі вечарынка скончылася, намякнулі, што пара б ёй пайсці дадому. На лесвічнай пляцоўцы дзяўчына сустрэла маладога чалавека, які выйшаў папаліць. Мілана распавяла хлопцу, што страціла свой мабільнік, і папрасіла дапамагчы патэлефанаваць.
Ён запрасіў яе да сябе, даў тэлефон, а сам далікатна выйшаў на кухню. Незнаёмка збегла разам з тэлефонам.

Ужо на вуліцы

з выкрадзенага тэлефона Мілана выйшла на сайт знаёмстваў і прызначыла спатканне 25-гадоваму хлопцу.
Той апынуўся кіроўцам таксі і праз чвэрць гадзіны ўжо прыехаў на сустрэчу.
Яму Мілана распавяла гісторыю пра тое, што толькі што пасварылася з мужам, той выгнаў яе з дому, і папрасіла прытулку.

Таксіст прывёз дзяўчыну да сябе дадому.

Пакуль гаспадар запарваў гарбату, Мілана пачала абшукваць пакой. Убачыўшы паненку, якая калупалася ў тумбачцы, малады чалавек вытурыў яе.

Цяпер асоба дзяўчыны высветленая. Гэтую 17-гадовую мінчанку ўжо шукаюць за здзяйсненне маёмасных злачынстваў Савецкі і Фрунзенскі РУУС.

Яе месцазнаходжанне да гэтага часу не высветлена. Таму міліцыя звяртаецца да ўсіх, хто можа дапамагчы ў пошуках, звязацца з Першамайскім РУУС. Кантактны тэлефон: (017) 280-14-08. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Каментары1

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць