Свет

У Лондане сёння развітаюцца з Маргарэт Тэтчэр

Былы брытанскі прэм’ер-міністр памерла 8 красавіка на 88-м годзе жыцця пасля перанесенага інсульту. Тэтчэр узначальвала ўрад з 1979 па 1990 гады і была першай — і пакуль адзінай — жанчынай-прэм’ерам у гісторыі Брытаніі.

Труна з яе целам правяла ноч у капэле Святой Марыі ва Уэстмінстэрскім палацы. У аўторак увечары пробашч абацтва правёў там кароткую службу, на якой прысутнічалі члены сям’і памерлай, прадстаўнікі абедзвюх палат парламента, а таксама асабісты персанал Маргарэт Тэтчэр, які працаваў у рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт.

Пахаванне баранэсы Тэтчэр аднесена да катэгорыі цырыманіяльных з ваеннымі ўшанаваннямі, што на адну прыступку ніжэй з дзяржаўнымі пахаваннямі.

Сёння труну з целам Маргарэт Тэтчэр узнімуць на катафалк, і працэсія накіруецца ад Уэстмінстэрскага палаца да царквы Святога Клемента на Стрэндзе.

Там труна будзе перанесена на лафет артылерыйскай прылады, і працэсія пройдзе да сабора Святога Паўла. На ўсім шляху працэсіі па абодва бакі дарогі будзе стаяць ланцуг ваеннаслужачых брытанскай арміі, флоту і ваенна-паветраных сіл — агулам каля 700 чалавек.

Запрашэнні прыехаць на цырымонію пахавання Маргарэт Тэтчэр атрымалі каля дзвюх тысяч чалавек.

Як чакаецца, на цырымоніі будзе прысутнічаць каралева Вялікабрытаніі Елізавета II, а таксама ўсе члены брытанскага ўрада на чале з прэм’ерам Дэвідам Кэмеранам. Упершыню з пахавання Ўінстана Чэрчыля ў 1965 годзе каралева наведае цырымонію развітання з брытанскім палітыкам.

Куранты вежы Біг-Бэн ля будынка брытанскага парламента ў Лондане замоўкнуць на час пахавання Тэтчэр.

Спікер палаты абшчын Джон Беркоў заявіў дэпутатам, што гэтая мера стане выказваннем іх пачуццяў з прычыны смерці былога прэм’ер-міністра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам21

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць