Улада55

Чаму начальнік ААЦ сядзеў бліжэй да Лукашэнкі за старшыню КДБ

У закрытых рэжымах аналітыкі звяртаюць увагу на дробныя дэталі, каб адгадаць, хто які ўплыў мае і якія тэндэнцыі дамінуюць. Напрыклад, рассадка: хто каля каго і за кім сядзіць? Блогер d-zholik, які адсочвае трэнды ў сілавых ведамствах, звярнуў увагу, што на нарадзе ў Лукашэнкі па энергетыцы начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) палкоўнік Сяргей Шпягун сядзеў бліжэй да Аляксандра Лукашэнкі, чым генерал Валер Вакульчык, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі. «Хоць, здавалася б, генерал-маёр Валерый Вакульчык вышэйшы па званні, а Сяргей Шпягун толькі палкоўнік». Дый пры рассаджванні ў адпаведнасці з алфавітным парадкам па прозвішчы або найменні ведамстваў Вакульчык аналагічна павінен быў бы сядзець першым, а Шпягун пасля яго (у лукашэнкаўцаў канцылярыя вядзецца па-расейску, а не па-беларуску).

Блогер робіць выснову пра вялікі ўплыў і давер асабіста да Шпегуна і да ААЦ у цэлым. Гэты цэнтр быў створаны за часоў кіравання Лукашэнкі, які спрабаваў стварыць сістэму, пры якой розныя спецслужбы ўраўнаважвалі б і кантралявалі адна другую. ААЦ месціцца побач з прэзідэнтурай, у будынках былой Нацыянальнай бібліятэкі на вуліцы Кірава.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць15

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць15

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць