Грамадства11

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні

На чале па-ранейшаму Вольга Чупрыс.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №62 ад 20 лютага, якім унёс змены ў склад камісіі па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці. 

Што змянілася ў складзе камісіі

Указам былі выведзены са складу: суддзя Канстытуцыйнага суда Тадэвуш Варановіч, а таксама Сяргей Сівец (апошні — як персанальны член). Але адначасова Сівец увайшоў у склад камісіі як цяперашні старшыня Канстытуцыйнага суда. Такім чынам, Сяргей Сівец застаецца ў камісіі, але ўжо ў новым статусе.

Поўны склад Камісіі па пытаннях памілавання

Прызначаныя члены камісіі

  • Чупрыс Вольга Іванаўна — намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі. Старшыня камісіі.
  • Лянчэўская Марына Аляксандраўна — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў. Намеснік старшыні.
  • Цішчанка Жанна Віктараўна — начальніца ўпраўлення ў Адміністрацыі Лукашэнкі. Намеснік старшыні камісіі.
  • Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна — дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.
  • Міхалкова Людміла Сцяпанаўна — заслужаны юрыст Беларусі.
  • Новікава Кацярына Віктараўна — загадчык кафедры судовай дзейнасці Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
  • Чарапіца Вадзім Валер'евіч — старшыня Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў.

Члены камісіі, якія займаюць вызначаныя пасады

  • Старшыня Канстытуцыйнага суда: Сівец Сяргей Міхайлавіч.
  • Старшыня Вярхоўнага суда: Швед Андрэй Іосіфавіч.
  • Генеральны пракурор: Гара Дзмітрый Юр’евіч.
  • Старшыня Следчага камітэта: Бычак Канстанцін Фёдаравіч.
  • Міністр унутраных спраў: Кубракоў Іван Уладзіміравіч.
  • Міністр юстыцыі: Каваленка Яўген Іосіфавіч.
  • Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі: Церцель Іван Станіслававіч.

Каментары1

  • Санта Бэрримор
    24.02.2026
    Лебедь раком щуку

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вакол 19‑гадовага беларуса ўтварылі ўжо трэцяе «экстрэмісцкае фармаванне»1

Над Гомелем проста цяпер кружляе шахед21

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць