Магутны выбух прагрымеў у будынку ў цэнтры чэшскай сталіцы непадалёк ад Нацыянальнага тэатра, паведамляе мясцовая паліцыя.
У выніку быў разбураны будынак, пад заваламі якога могуць знаходзіцца людзі, адзначылі супрацоўнікі экстранных службаў. Па дадзеных пажарных, прынамсі 13 чалавек атрымалі раненні. Кіраўнік выратавальнай службы Здэнек Шварц заявіў, што колькасць пацярпелых вырасла да 55 чалавек. Пра ахвяры пакуль нічога не паведамляецца.
Вуліца Дзівадзельні, дзе прагрымеў выбух, цяпер усеяна асколкамі шкла.
Па дадзеных чэшскай радыёстанцыі Český rozhlas, выбух адбыўся ў будынку школы кіно і тэлебачання, якая ўваходзіць у склад Пражскай акадэміі музычных мастацтваў.
Праваахоўныя органы пакуль не называюць прычын. Па некаторых дадзеных, на якія спасылаецца Радыё Прага, выбух адбыўся з-за ўцечкі газу.
Месца здарэння ачэплена паліцыяй. У размешчаных паблізу будынках выбіла шкло.Часткова пацярпеў таксама будынак Нацыянальнага тэатра. Акрамя таго, была праведзена эвакуацыя з будынка сацыялагічнага факультэта Карлавага універсітэта, які таксама размешчаны побач з месцам выбуху. Па дадзеных прадстаўніка ВНУ, некалькі чалавек атрымалі раненні асколкамі выбітых шыбаў.
-
У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра
-
«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай
-
Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну
Каментары