Здарэнні1313

Беларускі, што замерзлі ў палатцы пад Геленджыком, сталі ахвярамі секты?

Аліна і Ганна адправіліся ў Расію 13 кастрычніка 2012. З Мінска выехалі на цягніку да Анапы: у іх быў адпачынак. Але ўначы выйшлі на станцыі Церахоўка. Пасля гэтага іх не бачылі.

Яны працавалі ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Вядома, што ў 2010-м годзе яны разам ужо ездзілі на расійскае ўзбярэжжа.

Іх целы знайшлі 2 мая ў лесе каля расійскага Геленджыка. Па словах следчых, яны памерлі ад пераахалоджвання не пазней за сярэдзіну сакавіка.

У канцы сакавіка, між іншым, абедзьве павінны былі адсвяткаваць дні нараджэння. Аліне спаўнялася 31 год, Ганне — 32.

Што загінулыя беларускі рабілі ў палатцы пасярод леса?

Жыхарка Геленджыка Аліса здзіўленая фактам, што яны замерзлі. Хай сабе і ранняй вясной: тэмпература тут рэдка апускаецца ніжэй за 0 градусаў.

«Вакол Вазраждзенія [за 1,5 км ад сяла і знайшлі беларусак] шмат дальменаў, да якіх прыязджаюць турысты, часам з палаткамі.
Многія вераць, што гэта не проста камяні. З таго часу, як Уладзімір Мегрэ ў сваіх кнігах апісаў дальмены каля Вазраждзенія, туды круглы год прыязджае шмат людзей. Нехта «з ляснымі духамі пагаварыць», хтосьці проста моліцца ў чаканні «прасвятлення» альбо «выздараўлення».

Дальмены — помнікі архітэктуры каменнага веку. Магчыма, тут хавалі племянных правадыроў і шаманаў. Некаторыя спадзяюцца, што дальмены дадуць багацце, здароўе, шчасце ў каханні, прасвятленне....

Гэта культавыя камяні для «анастасійцаў» — адной з новых расійскіх сектаў.
Яе адэпты прадаюць гарадскія кватэры і ствараюць «родавыя маёнткі» ў розных месцах, каб з’яднацца з зямлёй. Вучоныя ж называюць іх таталітарнай сектай. Ці не сталі беларускі ахвярамі такой секты?

«Анастасійцы», між іншым, спавядаюць знаёмствы аднадумцаў і стварэнне сем’яў між імі. Так званыя «Злёты адзінокіх сэрцаў» праходзяць у розных месцах Расіі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу8

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

Пад Валожынам на продаж выставілі прыбіральню-шпакоўню. Просяць 2280 рублёў2

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?1

«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы15

Прызначаны галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе3

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах13

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу8

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць