Здарэнні

Беларускі турыст прапаў у Карпатах

Беларускі турыст заблудзіў у Карпатах, яго шукае мясцовы аварыйна-ратавальны атрад.

Як паведамляе ўпраўленне дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях па Івана-Франкоўскай вобласці, 6 мая ў 17.15 у аператыўна-каардынацыйны цэнтр паступіла паведамленне, што на гары Поп-Іван знаходзяцца двое турыстаў з Мінска — 1992 і 1981 гадоў нараджэння, якія просяць аб дапамозе ў пошуках іх таварыша — 1984 года нараджэння. Малады чалавек у нейкі момант адышоў ад групы і не вярнуўся.

У 19.53 для правядзення пошукава-ратавальных работ у напрамку пагранічнай заставы вёскі Шыбене Верхавінскага раёна выехалі пяць ратавальнікаў. У 20.35 з боку Закарпацкай вобласці шукаць беларуса выехаў яшчэ адзін атрад з пяці чалавек пошукава-ратавальнага аддзялення горада Рахаў.

У 4 гадзіны раніцы 7 мая паблізу вяршыні гары Поп-Іван ратавальнікі знайшлі двух беларускіх турыстаў, але месцаразмяшчэнне трэцяга ўсё яшчэ невядомае.

Як паведамілі ў УГСНС па Івана-Франкоўскай вобласці, турысты ішлі па Чарнагорскім хрыбце з гары Поп-Іван у бок гары Гаверла — самага высокага пункта Украіны. Цяпер пошукі беларуса вядуцца толькі рахаўскім пошукава-ратавальным аддзяленнем, бо яго сябры паведамілі, што, хутчэй за ўсё, ён заблудзіў на тэрыторыі Закарпацкай вобласці.

Вядома, што мабільнага тэлефона ў зніклага беларуса няма.
У той жа час ва ўпраўленні адзначаюць, што зніклы — вопытны турыст і пакараў Гімалаі. Яго сябры былі таксама добра падрыхтаваныя, у іх былі з сабой палаткі, спальныя мяшкі, прадукты харчавання.

Каментары

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць