Грамадства33

Эштан заклікала Беларусь накласці мараторый на смяротнае пакаранне

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару ў якасці першага кроку на шляху да яе поўнай адмены.
Аб гэтым гаворыцца ў заяве, якую 8 мая распаўсюдзіла прэс-служба Эштан.

«Вярхоўны прадстаўнік шкадуе аб нядаўна вынесеным смяротным прыгаворы Магілёўскім абласным судом, — гаворыцца ў заяве. — Яна спадзяецца, што асуджаны зможа ў поўнай меры скарыстацца правам на абскарджанне прыгавору. Усведамляючы ўсю цяжкасць злачынства, за якое ён быў асуджаны, яна не верыць, што выключная мера пакарання можа быць неяк апраўданая».

Як падкрэсліла Эштан, Еўрасаюз выступае супраць прымянення смяротнай кары пры любых абставінах.

«Смяротная кара — жорсткае і бесчалавечае пакаранне, якое не з’яўляецца стрымліваючым фактарам і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці», — падкрэсліваецца ў заяве.

Нагадаем, 24 красавіка Магілёўскі аблсуд асудзіў двух грамадзян за жорсткае забойства.

Адзін з фігурантаў справы — мужчына 1969 года нараджэння, ураджэнец Жытомірскай вобласці Украіны, без пэўнага месца жыхарства, другі — мужчына 1990 года нараджэння, жыхар Барысава. Абодва раней неаднаразова судзімыя, у тым ліку адзін з іх за ўчыненне забойства.

Першы з асуджаных, адбываючы пакаранне па раней вынесеным прыгаворы ў выглядзе 25 гадоў пазбаўлення волі ў турме № 4, утрымліваўся з чэрвеня 2012 года ў адной камеры з двума іншымі асуджанымі.

Паміж ім і адным з сукамернікаў адбылася гульня ў даміно з умовай, што пераможца пазбаўляе жыцця таго, хто прайграе. Праціўнік ініцыятара гульні прайграў. Пасля чаго пераможца для выканання ўмоў гульні дамовіўся з іншым сукамернікам аб даце і часе забойства таго, хто прайграў.

Суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўчыненні злачынства і ў якасці меры пакарання аднаму з іх прызначыў па сукупнасці прыгавораў за раней учыненае злачынства выключную меру пакарання — смяротную кару, другому па сукупнасці прыгавораў за раней учыненае злачынства — 16 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

З асуджэннем вынесенага смяротнага прыгавору таксама выступілі дакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па адмене смяротнай кары Марына Шустэр і па сітуацыі ў Беларусі Андрэс Херкель.

Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы.

Асноўнай перашкодай для гэтага з’яўляецца наяўнасць у краіне смяротнай кары. У 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ, але ўжо ў 1996-м быў пазбаўлены гэтага статусу пасля рэферэндуму, які ўзаконіў смяротную кару.

Каментары3

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць