Культура55

«Вёска акупавала горад»

На прэзэнтацыі «рARTisan»у адбылася ідэйная спрэчка: Адам Глёбус не пагадзіўся зь Ігарам Бабковым, а Артур Клінаў распавёў пра «партызанскія» пляны.

У сераду ў «Фальварку «Стары Менск» адбылася прэзэнтацыя №6 часопісу «рARTisan».

Тэма нумару – беларуская вёска. Сярод аўтараў – філёзафы Валянцін Акудовіч і Ігар Бабкоў, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі ды Тацяна Бембель, культуроляг Максім Жбанкоў, публіцыст Севярын Квяткоўскі.

Андрэй Кудзіненка зрабіў вандроўку па беларускім кіно – праз могілкі, а Марыя Мартысевіч склала «Палескую хроніку».

Артур Клінаў – галоўны рэдактар часопісу «рARTisan» падкрэсьліў, што адной з задачаў часопісу – разабрацца з усімі беларускімі балючымі кропкамі, тэмамі й комплексамі. А беларуская вёска – адна зь «вечных» тэмаў беларускай культуры.

Гэтая тэма не засталася на старонках часопісу, а выклікала ідэйныя спрэчкі й на прэзэнтацыі. Ігар Бабкоў заявіў, што вёска, якую апявалі нашыя адраджэнцы – ёсьць мітам гарадзкіх інтэлектуалаў. А сапраўдная вёска ў 1994 г. прыйшла й захапіла горад – і яна абыякавая да гарадзкіх мараў і сноў.

Зь Ігарам Бабковым не пагадзіўся Адам Глёбус. Горад захапіла ня вёска, а калгас і тое, што мы сёньня маем – ёсьць «калгасны глямур». А ў сучаснай вёсцы адбываюцца дзіўныя рэчы. Новыя багатыя будуюць на вёсцы трохпавярховыя дамы.

Сяргей Харэўскі падсумаваў, што традыцыйная вёска разбураная, але й вяскоўцы, якія прыехалі ў гарады – не прынесьлі ў горад народнай культуры й не стварылі сваю гарадзкую.

Артур Клінаў распавёў пра далейшыя «партызанскія» пляны. Часопіс будзе выходзіць штоквартальна, наступны нумар будзе прысьвечаны хрысьціянству, пазанаступны – лузэрству. Клінаў выказаў надзею, што «рARTisan» перарасьце ў сетку часопісаў: «рARTisan»-музыка, «рARTisan»-кіно, «рARTisan»-жыцьцё – пра сьвецкія падзеі.

Каб атрымаць альманах сучаснай беларускай культуры, можна зьвязацца з выдаўцамі праз электронную адрэсу [email protected], [email protected] ці праз тэлефон: +029 6534838 (Артур Клінаў), +029 6198053 (Аля Сідаровіч)

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць