Здарэнні1010

Мужчына сам вярнуў у банк на Ждановічах «лішнія» 20 тысяч даляраў

Пра гэта распавёў прэс-сакратар мінскай гарадской міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Аляксандр Ластоўскі: «Мужчына сам звярнуўся ў банк. У гэтым дапамагла публікацыя відэа ў інтэрнэце і на тэлебачанні. Ён вярнуў усе грошы».

У міліцыі кажуць, што ім, а таксама ў банк было шмат тэлефанаванняў ад тых, хто пазнаў на відэа мінчука, якому дасталіся лішнія грошы.

Нагадаем, што здарэнне адбылося на днях у адным з абменнікаў «Еўрабанка» ў Мінску. Кліент прыйшоў у абменнік, каб абмяняць 2300 долараў на беларускія рублі. Замест гэтага касірка налічыла яму грошай у 10 разоў больш. Мужчына ўзяў рублі і сышоў.

Недастача выявілася праз некалькі гадзін. Банк прызнаў, што мужчына не панясе ніякай адказнасці і ў крайнім выпадку грошы будзе вяртаць касірка.

У размове з Еўрарадыё факт вяртання грошай пацвердзіў намеснік кіраўніка банка Сяргей Чучко. Ён распавёў, што мужчына, якому касірка памылкова выдала больш за 20 тысяч долараў, пазваніў у банк сам.

Ён патлумачыў прысваенне грошай тым, што адразу паклаў усю атрыманую суму ў партфель і не ведаў, колькі там насамрэч грошай. А пасля з’ехаў з Мінска на некалькі дзён.

Сяргей Чучко таксама адзначае, што у банк звярнулася вельмі шмат людзей, якія апазналі мужчыну з відэазапісу. Пазваніла і жанчына з відэа. Яна выявілася супрацоўніцай гандлёвага дома «Ждановічы» і проста выпадкова стаяла ў чарзе за мужчынам.

Усе, хто дапамагаў у пошуках грошай, ад узнагароды адмовіліся. А вось лёс касіркі, якая дапусціла памылку, пакуль невядомы.
Ці будзе яна далей працаваць у банку, вырашыцца на адмысловым паседжанні.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі10

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі10

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць