Спорт22

Мірановіч: Хочацца перамагчы ўпершыню за 25 гадоў

У суботу, 25 мая, гандбольны СКА ў матчы ў адказ фіналу Кубка выкліку сустрэнецца на «Мінск-Арэне» з люксембургскім «Эшам».

У выязным матчы 18 мая СКА перамог у гасцях — 31:26.

З нагоды будучага паядынку клуб арганізаваў спецыяльную прэс-канферэнцыю з удзелам нязменнага трэнера Спартака Пятровіча Міронавіча. У прэс-канферэнцыі ўзялі таксама ўдзел гульцы Барыс Пухоўскі і Іван Мацкевіч і дырэктар клуба Павел Галкін.

«Усе разумеюць, што кубкавае супрацьстаянне ўключае два паядынкі. А ў нас ёсць традыцыя выступаць у гасцях лепш, чым дома. Таму ў нас прысутнічае невялікая трывога.

Хацелася б выйграць трафей ўпершыню амаль за 25 гадоў.
У каманды з Люксембурга цалкам нармальны ўзровень. Чакаем гульні…», — цытуе Спартака Мірановіча Прессбол.

«Як можна гуляць, калі не ставіць перад сабой вялікіх задач?
Вядома, можна жыць у куратніку і гэтым абмяжоўвацца. Але ў камандзе выдатная атмасфера, ёсць шмат маладых хлопцаў і старэйшых гульцоў з досведам. Мяркую, мы рухаемся правільна», — сказаў Павел Галкін.

Матч СКА — «Эш» пройдзе ў суботу, 25 мая, на «Мінск-Арэне». Пачатак а 18-й. Цана квіткоў 25 000 — 30 000 рублёў,
іх можна набыць праз ticketpro.by

Мінскі СКА быў шасціразовым чэмпіёнам СССР і пяць разоў перамагаў у еўракубках, апошні раз у 1990 г.

Таксама ў сераду, 29 мая, на «Мінск-Арэне» адбудзецца матч за залатыя медалі гандбольнага чэмпіянату Беларусі паміж СКА і «Дынама». Пачатак а 19-й.

СКА быў дзесяціразовым чэмпіёнам Беларусі, але апошні раз золата заваёўваў у 2002 г. Каб стаць зараз чэмпіёнам, патрэбна толькі перамога. «Дынама» — чэмпіёну ў 2009—2012 гг., дастаткова нічыёй.

Каментары2

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць