Грамадства33

Аўтавакзал «Маскоўскі» пакуль не зносяць

Аўтавакзал «Маскоўскі» будзе знесены ў апошнюю чаргу рэалізацыі праекта па будаўніцтве комплексу «Газпрамам».
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 29 мая ў Мінску заявіла намеснік старшыні гарвыканкама Жанна Бірыч.

«Дата зносу дакладна не вызначана, але паводле інвестыцыйнага дагавора па праекце, які будзе рэалізоўваць „Газпаом“, аўтавакзал будзе знесены ў апошнюю чаргу. Ён будзе функцыянаваць да таго, пакуль не завершацца ўсе падрыхтоўчыя і праектныя работы, з мэтай мінімізаваць нейкія страты для горада», — сказала Бірыч.

Паводле яе слоў, загрузка гэтай аўтастанцыі невысокая.
«Сёння ў нас ёсць магчымасць пераразмеркаваць маршруты на станцыі па вуліцах Карастаянавай і Славінскага, на вакзалы «Усходні» і «Цэнтральны», — падкрэсліла намеснік старшыні выканкама.

«Гэтае рашэнне не паўплывае на пасажырапаток, і транспартныя зносіны застануцца такімі ж ненапружаным. Я магу вас запэўніць, што пасажыры ад гэтага не пацерпяць», — адзначыла Бірыч. Яна назвала «хваляванні сярод насельніцтва, якія падаграваюцца некаторымі СМІ, неабгрунтаванымі».

Адказваючы на пытанне пра будаўніцтва новага аўтавакзала, Бірыч паведаміла, што яго плануецца ўзвесці у раёне ваенных ціраў ва Уруччы пасля будаўніцтва яшчэ адной станцыі метро ў гэтым напрамку.

«Аўтастанцыя будзе пабудавана па-за зонай зялёных насаджэнняў згодна з горадабудаўнічай канцэпцыяй і генпланам», — запэўніла намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш2

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася2

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць