Падлетак атрымаў апёкі, працуючы ў апёкавым аддзяленні Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 1, дзе 2 чэрвеня здарыўся пажар.
У бальніцы праводзіліся фарбавальныя работы. Пасля іх завяршэння прыбраць смецце засталіся два 16-гадовыя падлеткі — падсобныя рабочыя. Я
ны закурылі ў памяшканні, у выніку чаго адбылася ўспышка пароў, загарэліся лакафарбавыя матэрыялы. Адзін з падлеткаў уцёк, другі застаўся тушыць пажар.Пры гэтым ён атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны ў тую ж бальніцу. Пажар быў патушаны да прыбыцця ратавальнікаў.
Каментары