Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Чарнагорская кафа

Капучына на пляжы. Са старой фартэцыяй і званіцай перад вачыма. З блогу Сяргея Астраўца.

Піць каву на лежаку сярод людзкай плоймы і мружыцца ад сонца —прыемнасьць не для мяне, хаця некаторым гэта падабаецца: каву, кактэйлі і столік пад іх прыносяць з пляжнай кавярні. Нашмат цікавей дачакацца, калі вызваліцца месца ў Hemingway.

Hemingway — гэта kafana‑bar, дзе зьбіраецца моладзь і старэйшая публіка, якую гэтае прозьвішча прынамсі прываблівае. Камяніца і тэраса якраз у кубінскім стылі. Адзінае месца, дзе большасьць чытае прэсу, на століках пачкі газэт. А калі ня маеш — у газэтніцы сёньняшнія выданьні. Што пішуць? Чавэс вырашыў пайсьці па сьлядах Кадафі. Дзеля параўнаньня абрана менавіта гэтае прозьвішча, а ня сябра нашага сябры Фідэль. Сэрбскае войска прадае маёмасьць — тэхніку ды амуніцыю, называецца што канкрэтна і колькасьць.

Вось жа дзіва: шыльды навокал ня ўбачыш кірылічнай, а сталічныя газэты выдаюцца кірыліцай. Побач — бялградзкія, надрукаваныя спрэс лацінскім шрыфтам. Гэта даволі нечакана. Кава macchiato ў маленькіх кубачках, побач — brown sugar, як напамін пра вядомы шлягер Rolling Stones, каторыя нядаўна выступілі тут за гарой.

Першай любоўю стала для мяне Харватыя. Для гарадзенца гэта нармальна — адчуваць сябе ў каталіцкай краіне нічым ня горш, чым у праваслаўнай. Славенія застаецца пакуль нязьведанай. Слова «кава» падзяляе былыя югаслаўскія рэспублікі на заходнія ды ўсходнія, прыблізна як у нас: кава па‑славенску і харвацку, кафа — ва ўсіх астатніх. Кава па‑літоўску, беларуску, украінску…

Зь першай сваёй паездкі я прывез вялікі пачак харвацкай кавы — гаркавай як мае быць, як уся кава ўздоўж гэтага ўзьбярэжжа — улучна з грэцкай. Потым піў сэрбскую, прывозіў чарнагорскую. Апошні набытак — пачак басьнійскай. Сядзіш у «Піўніцы» і бакавым зрокам заўважаеш на вялікім тэлеэкране мора кавовых бабоў. Люблю рэкляму кавы. Паглядзеў у краме: аказалася басьнійскай. Надпісы на пачку: для Босьніі і Гэрцагавіны ды Чарнагорыі — адзіны, для Славеніі, для Македоніі. «Смак, які натхняе».

Дзіва дый годзе: там п’еш іхнюю каву амаль як гарбату, калі сам гатуеш, дома, зімовым часам, ты ня можаш запарваць яе часта, яна не прымае таксама цукру і малака, яны конча псуюць яе.

Капучына ў вулічнай Hot Moon — кавярні за гарадзкой сьцяной XV стагодзьдзя. У начной кавярні з катамі, адкрытай у бок тэатрыку пад чорным небам, у цябе квіток на «Мэдэю». Зьлева ад сцэны ў мур б’ецца марскі прыбой, ты бачыш яго бакавым зрокам.

Сяргей Астравец

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць