Нерухомасць

10 ліпеня Мікола Купава адкрые ў Оршы першую дабрачынную выставу

10 ліпеня, а 17-й у Музеі Караткевіча адкрыецца выстава Міколы Купавы ў Оршы «Святло Радзімы».

Яна стане першай дабрачыннай выставай ў горадзе.

Мікола Купава паставіў перад сабою мэту дапамагчы ў справе рэстаўрацыі базыльянскага кляштара, помніка архітэктуры, які ўжо каторы год стаіць без даху і разбураецца на вачах жыхароў і гасцей горада.

Кожны наведнік выставы будзе мець магчымасць ахвяраваць сродкі на рэстаўрацыю помніка архітэктуры. Ахвотныя таксама змогуць набыць упадабаны твор вядомага беларускага мастака, а Мікола Купава, у сваю чаргу, перавядзе грошы на дабрачынны рахунак, створаны адмыслова дзеля збору грошай на рэстаўрацыю базыльянскага кляштара.

Мікола Купава, якому давялося быць сведкам разбурэння царквы Апекі Маці Божай, што была найпрыгажэйшай часткай кляштарнага комлексу і гарадской архітэктурнай дамінантай, спадзяецца, што аршанцы адгукнуцца на ініцыятыву захаваць хаця б тое, што засталося ад аршанскай архтітэктурнай спадчыны.

З гэтай нагоды мастак склаў свой зварот да землякоў, у якім, у прыватнасці, гаворыцца: «За гэтыя 44 гады вырасла новае пакаленне аршанцаў. І многія з вас ніколі не бачылі храм Апекі Маці Божай, не бачылі гэткага хараства… Я прапанаваў абласным і гарадскім уладам прыняць важнае рашэнне аб узнаўленні ў поўным аб’ёме Базылянскага кляштара — усяго архітэктурнага комплекса разам з храмам. Зразумела, асноўны цяжар фінансавання рэстаўрацыі і ўзнаўлення помніка павінна ўзяць на сябе гарадскія ўлады.

Бо храм разбурыла ж дзяржава. Але, вядома, грамадскасць горада не можа і не павінна заставацца староннім назіральнікам. Незалежна ад таго рашэння, якое будзе прынята ў горадзе і ў вобласці, менавіта грамадскасць павінна стаць рухавіком у справе збору сродкаў на ўзнаўленне кляштара.

Самае галоўнае цяпер — гэта накрыць дахам часткова ацалелы будынак кляштара і перадухіліць далейшае разбурэнне помніка.

Любыя сродкі і ахвяраванні будуць прынятыя з удзячнасцю. Галоўнае, каб гэтая справа, гэты рух сталі масавай з’явай і пачалі дзейнічаць. Запрашаю вас, шаноўныя жыхары Воршы, і вас, нашыя ўраджэнцы-землякі па ўсім свеце, да супольнай культурнай, духоўнай працы.

З надзеяй — Ваш зямляк Мікола Купава

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»4

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе людзі?» Як улады пакінулі гамельчукоў без Цэнтральнага пляжа на цэлае лета2

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў2

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек5

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

Былы ўладальнік «Трох цэн» судзіцца за сетку крам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»4

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць